Амброджа Ларанцэці

Амброджа Ларанцэ́ці (італ.: Ambrogio Lorenzetti; ? — 1348) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.

Амброджа Ларанцэці
Фатаграфія
Дата нараджэння 1290[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1348(1348-06-09)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак Сіенская школа жывапісу
Уплыў Дуча дзі Буанінсенья
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Брат П’етра Ларанцэці. Зазнаў уплыў фларэнційскага мастацтва Протарэнесансу, вывучаў антычную скульптуру, праблематыку перспектывы. У манументальных кампазіцыях спалучаў алегарычнасць сюжэтаў з карцінамі гарадскога і сялянскага побыту, велічнай пейзажнай панарамай. Сярод твораў: «Мадонна з немаўлём» з царквы Сант-Анджэла ў Віка л'Абаце каля Фларэнцыі (1319), «Мадонна на троне з немаўлём» (1330-я г.), фрэскі «Пакутніцтва францысканцаў» і «Зарок св. Людовіка Тулузскага» ў царкве Сан-Франчэска (1330-31), «Алегорыя Добрага і Кепскага кіравання і іх плады ў горадзе і вёсцы» ў Палацца Публіка (1337-39, абодва ў Сіене), алтарныя карціны «Прынясенне ў храм» (1342), «Дабравешчанне» (1344) і інш.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ambrogio Lorenzetti // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ambrogio Lorenzetti // Minneapolis Institute of Art — 1883. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.uni-stuttgart.de/hi/gnt/dsi2/index.php?table_name=dsi&function=details&where_field=id&where_value=8574
  4. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць