Амброзій Кастравіцкі
Амброзій Самуэль Кастравіцкі (1871—1937) — лекар, беларускі грамадскі дзеяч, брат Казіміра Кастравіцкага (Каруся Каганца), бацька Самуэля Кастравіцкага.
Амброзій Кастравіцкі | |
---|---|
Нараджэнне |
1871 |
Смерць |
1937 |
Месца пахавання | |
Род | Кастравіцкія[d] |
Бацька | Караль Самуэлевіч Кастравіцкі[d] |
Маці | Гелена са Свентаржэцкіх[d] |
Жонка | Марыя (1875 г.н.) |
Дзеці | Самуэль (1902 г.н.), Марыя (1904 г.н.), Хрысціна (1906 г.н.) |
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНалежаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Кастравіцкіх гербу «Байбуза», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць знакаміты французскі паэт Гіём Апалінер.
Нарадзіўся ў сям’і маянткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (1814—1874) і яго жонкі сярэднезаможнай шляхцянкі Гелены Тадэвушаўны Свентаржэцкай. Бацька Караль удзельнічаў у паўстанні 1863—1864, быў сасланы расійскімі ўладамі ў Табольск, а яго маёнтак Малыя Навасёлкі ў Мінскім павеце быў канфіскаваны. Па лініі маці Амброзій Кастравіцкі быў блізкім сваяком іншага паўстанца — Баляслава Свентаржэцкага (1831—1888). Акрамя таго Кастравіцкія мелі блізкія сваяцкія сувязі з іншымі сярэднезаможнымі родамі Міншчыны — Ваньковічамі, Вайніловічамі, Прушынскімі, Оштарпамі, Янішэўскімі і інш. Напрыклад, блізкай сваячкай была Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая (з роду Вайніловічаў).
Амброзій Кастравіцкі нарадзіўся ў Цывінску, што ў Сібіры. У 1874 сям’і дазволена вярнуцца ў Беларусь. Канфіскацыя сямейнага маёнтка стала прычынай збяднення гэтай галіны роду Кастравіцкіх і пераходу яе з катэгорыі маянткоўцаў у катэгорыю малазаможнай інтэлігенцыі, хоць сям’я Караля Кастравіцкага пасля вяртання з ссылкі атрымала прытулак у блізкіх сваякоў — жылі ў вёсцы Засулле каля Стоўбцаў і вёсцы Прымагілле каля Койданава (цяпер Дзяржынск). Там хутка памер бацька Амброзія.
Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу і медыцынскае аддзяленне Маскоўскага ўніверсітэта (1897).
У 1901—1920 Кастравіцкі працаваў лекарам у Лідзе, Свянцянах і Мінску. Ажаніўся з каталічкай Марыяй Багушэўскай. Удзельнічаў у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху, фінансаваў выданне літаратурных твораў на беларускай мове, сябраваў з Вацлавам Іваноўскім.
Існуе меркаванне, што Амброзій Кастравіцкі ў 1916—1917 удзельнічаў у мінскім аддзеле Камітэта дапамогі ахвярам вайны і ў сакавіку 1917 быў старшынём З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску. Але насамрэч гаворка ідзе пра яго брата Казіміра[2].
У кастрычніку 1918 жыў у Лідзе, разам з сынам Самуэлем з’яўляўся сябрам польскай Самаабароны. Удзельнік баявых дзеянняў пад Шчучынам.
З лета 1920 жыў у Варшаве, у 1925 атрымаў гаспадарку ў Белагрудзе, пад Лідай.
Памёр у 1937, пахаваны ў Белагрудзе. Сям’я (удава і дзве дачкі) 10 лютага 1940 была дэпартаваная ў Азіяцкую частку СССР, рэабілітаваная ў 1996.
Зноскі
- ↑ https://proza.ru/2021/11/20/1843
- ↑ Смалянчук А. Раман Скірмунт (1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю. Мінск, 2018. С. 267, 269, 273