Амброзіус Босхарт
Амброзіус Босхарт Старэйшы (Амброзій Босхарт, нідэрл.: Ambrosius Bosschaert de Oude; 1573, Антверпен — 1621, Гаага) — фламандскі мастак залатога веку нідэрландскага жывапісу. Вядомы перш за ўсё сваімі кветкавымі нацюрмортамі, выкананымі ў сакавітых колерах.
Амброзіус Босхарт | |
---|---|
Дата нараджэння | 1573 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1621[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ambrosius Bosschaert II[d], Johannes Bosschaert[d] і Abraham Bosschaert[d] |
Род дзейнасці | батанічны ілюстратар, мастак |
Жанр | нацюрморт і кветкавы нацюрморт[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сваю кар’еру Босхарт пачаў у Антверпене ў 1588 годзе. З 1593 па 1613 год працаваў у Мідэлбургу, затым ва Утрэхце (з 1616 года) і ў Брэдзе.
Босхарт адносіцца да ліку першых мастакоў, якія зацвердзілі кветкавы нацюрморт у якасці самастойнага жанру нідэрландскага мастацтва. Дакладнасць выявы і гарманічнасць колераў дазваляюць ставіць працы Босхарта ў адзін шэраг з яго сучаснікам Янам Брэйгелем Старэйшым.
На палотнах Басхарта побач з букетамі кветак часта намаляваны матылі або ракавінкі. У многіх выпадках кветкі крануты завяданнем, што ўводзіць у палотны Босхарта алегарычны матыў тленнасці быцця (ванітас).
Мастацкі напрамак Амброзіюса Босхарта працягнулі развіваць яго тры сыны.
Крыніцы
правіць- ↑ Ambrosius, the elder Bosschaert
- ↑ Ambrosius Bosschaert The Elder — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.