Амброзіус Брэйгель
Амброзіус Брэйгель (нідэрл. Ambrosius Brueghel; 10 жніўня 1617, Антверпен — 9 лютага 1675, там жа) — фламандскі мастак, вядомы пейзажамі і нацюрмортамі. Сын Яна Брэйгеля Старэйшага, брат Яна Брэйгеля Малодшага.
Амброзіус Брэйгель | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1617[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1675[3][4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Брэйгель Старэйшы |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія і творчасць
правіцьАмброзіус Брэйгель нарадзіўся каля 10 жніўня 1617 года ў Антверпене. Ён быў пятым дзіцем Яна Брэйгеля Старэйшага, якія нарадзіліся ў шлюбе з яго другой жонкай Катарынай ван Марыенбург. Жывапісу вучыўся ў старэйшага брата Яна, сына Яна Брэйгеля Старэйшага і яго першай жонкі Ізабелы дэ Ёдэ.
У 1645 годзе Амброзіус Брэйгель стаў членам антверпенскай Гільдыі Святога Лукі; пасля ён неаднаразова (у 1653, 1665, 1671 і 1673 гадах) абіраўся яе дэканам. Тады ж, каля 1645 года, ён далучыўся да рытарычнага гуртка De Violieren. У 1649 годзе ажаніўся з Ганнай Кларай Трыест; у гэтым шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей.
У 1650-х гадах Амброзіус адправіўся да брата Яна ў Парыж, дзе прабыў з 1657 па 1662 год. У 1663 годзе, вярнуўшыся ў Антверпен, ён стаў выкладчыкам Акадэміі мастацтваў, заснаванай мужам яго сястры Ганны, Давідам Тэнірсам Малодшым.
Амброзіус Брэйгель памёр у Антвэрпэне 9 лютага 1675 года.
Зноскі
- ↑ Ambrosius Brueghel
- ↑ Ambrosius Brueghel // ECARTICO Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ambrosius Brueghel // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00027545
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.