Амбруаз Тама
Шарль Луі Амбруаз Тама (фр.: Charles Louis Ambroise Thomas; 5 жніўня 1811, Мец — 12 лютага 1896, Парыж) — французскі кампазітар, пераважна оперны, член Інстытута Францыі, на працягу 25 гадоў дырэктар Парыжскай кансерваторыі.
Амбруаз Тама | |
---|---|
фр.: Charles Louis Ambroise Thomas | |
![]() | |
Род дзейнасці | кампазітар, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 5 жніўня 1811[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1896[1][3][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jean-Baptiste-Martin Thomas[d] |
Маці | Jeanne Marie Williaume[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
З чатырохгадовага ўзросту Тама, выявіўшы музычныя здольнасці, пачаў займацца пад кіраўніцтвам свайго бацькі, таксама музыканта. У Парыжскай кансерваторыі быў вучнем Дурлена па гармоніі, Лесюэра па тэорыі кампазіцыі і Калькбрэнера па фартэпіяна; затым пражыў тры гады ў Італіі. Яго оперы «Міньён» (1866, паводле лібрэта Жуля Барб'е і Мішэля Карэ) і «Гамлет» (1868) абышлі ўсе першакласныя сцэны Еўропы. Напісаў таксама балеты «Цыганка» (1839), «Бэці» (1846) і «Бура» (1889), оперы «Раймон», «Песня летняй ночы», «Франчэска да Рыміні», кантаты, маршы, матэты, квінтэт, квартэты, накцюрны, хоры і інш.
З 1852 года Амбруаз Тама выкладаў у Парыжскай кансерваторыі, а з 1871 года з'яўляўся яе дырэктарам. Узначальваў камісію, па рэкамендацыі якой дзяржаўным гімнам Францыі была абвешчаная «Марсельеза». Сярод вучняў Тама — Жуль Маснэ.
СпасылкіПравіць
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Charles Ambroise Thomas // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ambroise Thomas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Ambroise Thomas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Archives de Paris
- ↑ Annuaire prosopographique : la France savante