Амелькаўшчынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Аме́лькаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Амелькаўшчына.
Амелькаўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Хойніцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Амелькаўшчына |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 28 лістапада 1991 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Дубровіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 28 лістапада 1991 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Хойніцкага гарсавета.
Зноскі
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.