Амелія Андэрсдотэр

Ганна Амелія Мацільда ​​Катарына Андэрсдотэр (шведск.: Anna Amelia Matilda Katarina Andersdotter; нар. 30 жніўня 1987, Энчэпінг, лен Упсала, Швецыя) — шведскі палітык і абраны дэпутат Еўрапейскага парламента па спісе Пірацкай партыі Швецыі на выбарах 2009 года.

Амелія Андэрсдотэр
шведск.: Amelia Andersdotter
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 30 жніўня 1987(1987-08-30)[1] (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Сайт ameliaandersdotter.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Амелія Андэрсдотэр пражывала ў Лундзе і на момант абрання вывучала ў Лундскім універсітэце эканоміку і іспанскую мову. З 2007 года па сакавік 2010 года працавала міжнародным каардынатарам моладзевай арганізацыі «Малады пірат» Пірацкай партыі Швецыі.

Андэрсдотэр ішла другой у партыйным спісе пасля Крысціяна Энгстрома, і атрыманых галасоў было недастаткова для атрымання мандата ў чэрвені 2009 года. Аднак яна атрымала права на месца ў парламенце пасля ўступлення ў сілу Лісабонскага дагавора, калі Швецыя дадаткова набыла два месцы ў Еўрапарламенце. Афіцыйнае ўступленне на пасаду адбылося ў снежні 2011 года. Андэрсдотэр у 21 год стала самым маладым абраным, а ў 24 гады — самым маладым дзеючым дэпутатам Еўрапарламента.

У інтэрв’ю газеце Лундскага ўніверсітэта Андэрсдотэр заявіла, што пры абранні мяркуе пералічваць частку свайго дэпутацкага заробку альтэрглабалісцкаму руху Attac, выдавецтву Ordfront і праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя».

У чаканні ўступлення на пасаду, Андэрсдотэр пераехала ў Бельгію, дзе працуе па пытаннях Пірацкай партыі і рыхтуецца да працы ў складзе Еўрапарламента. Сярод пытанняў, на якія Андэрсдотэр плануе сфакусаваць сваю працу ў парламенце — павелічэнне канкурэнцыі ў галіне тэлекамунікацый. Сярод галоўных праблем у гэтай галіне дэпутат называе недастатковы кантроль над вертыкальна інтэграванымі тэлекамунікацыйнымі кампаніямі. Андэрсдотэр актыўна выступала супраць Гандлёвага пагаднення па барацьбе з контрафакцыяй.

Зноскі

  1. а б в Andersdotter, Anna Amelia Matilda Katarina // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 25 жніўня 2022.
  2. Hoffman R. LinkedIn — 2003. Праверана 23 снежня 2021.