Амерыканка. All included
«Амерыка́нка. All included» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Віктарам Корзунам на тэлеканале «Белсат» у 2013 годзе.[1] Стужка атрымала ўзнагароду мэра Шчэціна за лепшы фільм у польскім конкурсе Шчэцінскага Еўрапейскага кінафестывалю (2015).[2]
Амерыканка. All included | |
---|---|
Амерыканка. All included | |
Жанр | дакументальны фільм |
Прадзюсар | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 52 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2013 |
У галоўнай ролі правіць
Акцёр | Роля |
---|---|
Аляксандр Фядута |
Сюжэт правіць
Фільм распавядае пра побыт у турме КДБ, у гэтак званай «амерыканцы», вядомага журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Аўтар правёў у зняволенні 110 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і апісаў гэта ў кнізе. Ідэя фільма — перакласці несуцяшальную рэчаіснасць на мову літаратуры, змяніўшы жанр з драмы на камедыю. Тады жудасная дзяржаўная махіна малюецца ў іранічных фарбах, робіцца забаўнаю, ператвараецца ў карыкатуру на самую сябе. У стужцы Аляксандр Фядута паўстае перад гледачом у «амерыканцы», толькі не ў сапраўднай, а ў намаляванай.
Здымачная група правіць
- рэжысёр — Віктар Корзун
- мастак — Анатоль Тадорскі
- мартаж — Віктар Тумар
- аператары — Наталля Шырко, Яўген Жоўты
- кампазітынг — Віктар Корзун
- гук — Тарас Сенчукоў
- прадзюсар — Кася Камоцкая
Зноскі
- ↑ Амерыканка. All included, д/ф . Белсат. Праверана 20 чэрвеня 2020.
- ↑ "Дакументальны фільм «Белсату» «Амерыканка. All included» перамог у конкурсе на фестывалі ў Шчэціне". «Белсат». 2015.10.27 13:46. Праверана 2020-06-20.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка)
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «Амерыканка. All included» на YouTube