Амея́ды (661750) — першая мусульманская дынастыя халіфаў з роду амея, заснавальнікам якой стаў Муавія.

Амеяды працягвалі заваёўніцкія паходы мусульманскіх армій: была захоплена ўся Паўночная Афрыка на захад ад Егіпта, заваяваны Маверанахр. Ваенныя заваявання далі мусульманскай супольнасці вялікую колькасць рабоў, што прывяло да эканамічнага развіцця халіфата. Былі дасягнуты поспехі і ў адміністрацыйна-гаспадарчым кіраванні. У канцы VII ст. на землях халіфата была праведзена грашовая рэформа, у выніку якой з'явіліся новыя сярэбраныя манеты — дырхамы. Амаль на чатыры стагоддзі сталі ўзорам для ўсіх наступных грошай ісламскіх дзяржаў і асноўнай «канверсійнай валютай» усяго цывілізаванага свету.

Аднак у той жа час унутры халіфата расла незадаволенасць праўленнем Амеядаў. Іх абвінавачвалі ў прыхільнасці да раскошы, ў грэбаванні Ісламам. Галоўнай сілай апазіцыі выступалі шыіты, абвінавачваючы Амеядаў у незаконным праўленні. Патрабаванні шыітаў падтрымлівалі арабскія плямёны Ірака і набожныя медзінцы. Узрасло незадавальненне неарабскага насельніцтва, асабліва мавалі — гандлёвых партнёраў арабскіх плямёнаў. У выніку Амеяды былі звергнуты, але вынікамі гэтай перамогі скарысталіся Абасіды — фактычныя арганізатары антыамеядаўскага паўстання, якім кіраваў Абу Муслім.

Адзін з нешматлікіх уцалелых ад пагалоўнага знішчэння член сям'і Амеядаў, Абдарахман ібн Муавія, збег у Іспанію, дзе яму ўдалося ў 756 г. заснаваць новую галіну дынастыі Амеядаў.

Спіс халіфаў з роду Амеядаз у Медзіне

правіць
  • Усман, халіф — Зу-н-Нурайн Абу Амр Усман ібн Афан ібн Валі ібн Умайя (нар.575, кіраваў 644656)

Спіс амеядскіх халіфаў у Дамаску

правіць

Суф'янідская галіна

правіць
  • Муавія — Абу Абд ар-Рахман Муавія ібн Абі Суф'ян / Сахр ібн Харб ібн Умая (нар.605, 661680) — заснавальнік дынастыі
  • Язід I — Абу Халід Іазід I ібн Муавія (нар.646, 680683) — сын Муавіі
  • Муавія II — Абу Лайлі Муавія II ібн Язід (683684)

Марванідская галіна

правіць

Амеяды ў Іспаніі

правіць

Эміры Кордавы (756929)

правіць
  • Абд ар-Рахман I нар.731, (756—788)
  • Хішам I (Абу-л-Валід Хішам ібн Абд ар-Рахман) нар.756, (788—796)
  • аль-Хакам I (ал-Музафар Абу-л-Ас Хакам ібн Хішам) нар.771, (796—822)
  • Абд ар-Рахман II (ан-Насір Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Хакам) нар.792, (822—852)
  • Мухамад I (Абу Абдалах Мухамад ібн Абд ар-Рахман) (852—886)
  • аль-Мунзір (Абу-л-Хакам Мунзір ібн Мухамад) (886—888)
  • Абдалах (Абу Мухамад Абдалах ібн Мухамад) нар.843, (888—912)
  • Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах)нар.891, (912—961), у 929 прыняў тытул халіфа

Халіфы Кордавы (9291031)

правіць

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Ислам // Словарь атеиста. — Москва: Политиздат, 1988, с. 176—177. (руск.)