Амкадор

(Пасля перасылкі з Амкадар)

«Амкадор» — машынабудаўнічае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе ў Мінску. Вырабляе дарожна-будаўнічыя, камунальныя, снегаўборачныя, лясныя і сельскагаспадарчыя самаходы[1]. Штогод выпускае больш за 5 тыс. самаходаў[2]. Мае 3 заводы «Ударнік», «Дармаш» і «Дармашмэт» (вёска Калодзішчы, Мінскі раён) ды замежныя прадстаўніцтвы ў Індыі (Нью-Дэлі), Літве (Вільнюс), Прыднястроўі (Ціраспаль, Прыднястроўе), Расіі (Арол, Валгаград, Екацярынбург, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Новасібірск, Санкт-Пецярбург, Уладзівасток, Чалябінск) ды Украіне (Кіеў). Валодае 10 даччынымі прадпрыемствамі:

  1. «Амкадор-Гандаль»,
  2. «Амкадор-Дзяржынск» (Мінская вобласць),
  3. «Амкадор-Лагойск» (Мінская вобл.),
  4. «Амкадор-Літ»,
  5. «Амкадор-Можа» (Крупкі, Мінская вобл.),
  6. «Амкадор-Пінск» (Брэсцкая вобласць),
  7. «Амкадор-Спецсервіс»,
  8. «Амкадор-Унікаб» (Маладзечна, Мінская вобл.),
  9. «Амкадор-Унімод»,
  10. «Амкадор-Шклоў» (Магілёўская вобласць).
Амкадор
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1991
Заснавальнікі Міністэрства цяжкага машынабудавання СССР, Мінскае навукова-вытворчае аб’яднанне дарожнага машынабудавання
Краіна
Размяшчэнне Мінск, вул. Петруся Броўкі, д. 8
Адрас
Ключавыя постаці Аляксандр Васільевіч Шакуцін, Валерый Кандратчык
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя дарожна-будаўнічыя, камунальныя, снегаўборачныя, лясныя, сельскагаспадарчыя самаходы
Абарот 420,4 млрд рублёў (2010; 140,4 мільёна $)
Чысты прыбытак 35,6 млрд руб. (I палова 2011; 10,2 млн $)
Колькасць супрацоўнікаў 4,5 тысячы (2010)
Дэвіз Сёння і заўсёды
Даччыныя кампаніі «Амкадор-Можа», «Амкадар-Унікаб»
Сайт www.amkodor.by
Пагружальнік, 2006 г.

Уладальнікам 60 % акцый таварыства з’яўляецца Бірэндра Махата, родзіч Упендры Махаты[be-tarask] — генеральнага консула Непала ў Беларусі[3].

У студзені 2013 г. у выніку продажу дадатковай эмісіі акцый 53,64 % ад статутнага фонду выкупіла ТАА «Інтэрсервіс»[4].

Міжнародныя санкцыі

правіць

У 2022 годзе «Амкадор» трапіў пад санкцыі Канады[5] і Украіны[6][7].

5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна кампаніі[8][9].

 
Лесазагатоўнік

Зноскі

  1. Марына Носава. «Амкадор» у 2010 годзе павялічыў аб’ём вытворчасці амаль на 32%(недаступная спасылка). БелаПАН (1 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 20 верасня 2018.
  2. "Холдынг «Амкадор» адправіць у кастрычніку ў Казахстан 30 снегаўборачных машын". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 4 кастрычніка 2013. Праверана 5 кастрычніка 2013.
  3. Вадзім Сяховіч. Урал Латыпаў заняўся маскоўскай нерухомасцю. Наша Ніва (22 верасня 2009). Праверана 13 траўня 2024.
  4. Новикова, Е. В чьих руках теперь «Амкодор» / Елена Новикова // Народная Воля. — 2013. — № 8 (3749). — 29 студзеня. — С. 1. (руск.)
  5. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette[en] (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
  6. ШАКУТІН Олександр Васильович (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.
  7. Відкрите акціонерне товариство «Амкодор» — Керуюча компанія холдингу" (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.
  8. Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. Наша Ніва (5 снежня 2023).
  9. Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.