Падгор’еўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Амхаўскі сельсавет)

Падгор’еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Падгор’е.

Падгор’еўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Падгор’е
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 514
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 212
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Амхаўскі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Амхавая[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нядашава, сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі сельсавет[2]. 30 лістапада 2016 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Нядашава 1 у вёску Падгор’е[3]. 16 сакавіка 2017 года Нядашаўскі сельсавет перайменаваны ў Падгор’еўскі сельсавет[4].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1514 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6].

СкладПравіць

У склад сельсавета ўваходзіць 17 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[5]
Амхавая 1 вёска 358 120 325
Амхавая 2 вёска 21 16 22
Быстрык вёска 56 38 51
Галяні 1 вёска 30 21 28
Галяні 2 вёска 6 3 13
Дары вёска 56 37 60
Дубінка 1 вёска 32 23 31
Дубінка 2 вёска 26 19 18
Запруддзе вёска 80 53 73
Зімніца вёска 88 36 85
Князеўка вёска 123 63 111
Нядашава 1 вёска 99 53 83
Нядашава 2 вёска 22 16 22
Падгор’е вёска 534 180 521
Пятровічы вёска 12 11 18
Сідараўка вёска 17 13 24
Стужыца вёска 41 32 29

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Галлё — вёска.

СлавутасціПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2– С. 533.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Могилевского районного Совета депутатов от 9 ноября 2016 г. № 32-5 О переносе административного центра Недашевского сельсовета Могилевского района (руск.).
  4. Решение Могилевского районного Совета депутатов от 16 марта 2017 г. № 26-8 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области (руск.).
  5. а б Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 21 студзеня 2023.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.