Амімія (ад грэч. а — «без», «няма» і μιμος/mímos — «акцёр», адкуль «міміка», «перайманне») — адсутнасць магчымасці выказваць свае думкі і эмоцыі з дапамогай мімікі твару, вачэй і жэстаў, што, як правіла, сустракаецца пры некаторых відах псіхічных і неўралагічных расстройстваў, звычайна ў сувязі з афазіяй. Больш канкрэтна ў медыцынскай дыягностыцы пад аміміяй разумеюць прыватны выпадак акінезіі, пры якім адбываецца паслабленне, парушэнне або поўная адсутнасць мімікі, часта назіральная пры некаторых захворваннях цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы, асабліва тваравых нерваў[1]. Найбольш часта з'яўляецца сімптомам такіх хвароб і/або расстройстваў, як хвароба Паркінсона, кататанічны ступар, нейралептычны паркінсанізм, ідыятыя. Пры парушэннях эмацыйнай сферы амімія сведчыць аб арганічных паражэннях галаўнога мозгу лобнай лакалізацыі (так званы «сіндром лобнай долі»). Пры сэнсарнай аміміі ўспрыманне смаку, колеру, гука, пахаў таксама застаецца без традыцыйных мімічных рэакцый.

Літаратура правіць

Зноскі правіць

  1. Амимия — БСЭ — Яндекс. Архівавана 3 снежня 2013.