А́мія, глейная рыба (Amia calva) — рыба атрада аміяпадобных. Адзіны сучасны рэліктавы прадстаўнік атрада. Можа дыхаць атмасферным паветрам.
Даўжыня да 90 см. Цела акруглае, рыла кароткае. Восевы шкілет акасцянелы, на галаве скурныя косці (прыкмета прымітыўных рыб). Рот канцавы. Луска цыклоідная; спінны плаўнік доўгі, складаецца прыкладна з 48 промняў, хваставы — пакарочаны, сіметрычны, круглаваты. Плавальны пузыр можа функцыянаваць як лёгкае.
Асаблівасці біялогііПравіць
Драпежнік, корміцца бесхрыбетнымі і дробнай рыбай.
Вільдэр назіраў за тым, як глейная рыба дыхае: яна падымаецца да паверхні вады, шырока раскрывае рот, пры гэтым не ўдыхаючы паветра, а праглынаючы вялікую яго колькасць. Гэты «ўдых» часта паўтараецца, калі вада сапсаваная ці даўно не мянялася.
Промысел і ўжыванне ў кулінарыіПравіць
Ікра глейнай рыбы нагадвае асятровую і прадаецца як яе недарагі аналаг. Глейная рыба адпавядае патрабаванням кашрута, яе ікра можа ўжывацца прыхільнікамі іўдаізму. Мяса аміі — неядомае.
Зноскі