Анангула (англ.: Anangula), або Ананіўліяк (англ.: Anaiuliak) — невялікі востраў у складзе Алеуцкага архіпелага (Аляска, ЗША). Плошча — каля 1,5 км². Хаця востраў з’яўляецца найстаражытнейшым вядомым населеным месцам на Алеуцкіх астравах, у нашы дні тут няма сталых жыхароў.

Анангула
англ. Anangula
Выгляд звонку
Выгляд звонку
Характарыстыкі
Плошча1,5 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
53°00′12″ пн. ш. 168°54′19″ з. д.HGЯO
АкваторыяБерынгава мора
Краіна
Анангула (Аляска)
Анангула
Анангула
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і прырода правіць

Востраў Анангула месціцца за 1,57 км ад большага па плошчы вострава Умнак. Мае агульнае з ім паходжанне і доўгі час з’яўляўся часткай Умнака. Адлучыўся пасля заканчэння ледавіковай эпохі ў сувязі з падвышэннем узроўню акіяна. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 2,5 км. Шырыня — ад 180 м да 640 м. Берагавая лінія крутая і няроўная, сустракаюцца камяністыя пляжы, на паўднёвым захадзе прыбярэжныя скалы рэзка ўзвышаюцца над вадой да 50—54 м.

Паверхня вострава пакрыта тундрай. Фаўна прадстаўлена трусамі, інтрадуцыраванымі ў пачатку XX стагоддзя, а таксама марскімі птушкамі.

Археалогія правіць

У 1938 г. амерыканскі антраполаг Уільям Лафлін[en], удзельнік экспедыцыі Смітсанаўскага інстытута, адкрыў археалагічны помнік Ігахсіілуг («месца вырабу каменных лёзаў») на паўднёвым захадзе Анангулы. Далейшыя даследаванні паказалі, што гэта найстаражытнейшае вядомае месца, населенае чалавекам, на Алеуцкіх астравах. Яно датавана 6400 г. да н.э. Насельнікі Ігахсіілуга займаліся вытворчасцю каменных прылад (пластынчатых адшчэпаў, скрэблаў і лёзаў) з мясцовых радовішчаў абсідыяна, крамяню і сланца. Паселішча было знішчана вывяржэннем вулкана на суседнім востраве Умнак і апынулася пад тоўстым пластом попелу.

Над пластом попелу знойдзены рэшткі 2 алеуцкіх вёсак з характэрнымі будынкамі-барабарамі. Яны існавалі на працягу 500 гадоў. У нашы дні нашчадкі алеутаў з Анангулы жывуць у паселішчы Ніколькі на востраве Умнак.

У 1978 г. археалагічныя помнікі Анангулы (усяго 19 га) былі абвешчаны раёнам нацыянальных гістарычных славутасцей.

Спасылкі правіць