Анастасія Анатолеўна Скеп’ян

(Пасля перасылкі з Анастасія Скеп'ян)

Анастасія Анатолеўна Скеп’ян (нар. 12 кастрычніка 1974, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2000).

Анастасія Анатолеўна Скеп’ян
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1974(1974-10-12) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1996). З лістапада 1999 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАНБ, у 1999—2006 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII ст. Абараніла кандыдацкую дысертацыю (2000) «Шляхецкае мецэнацтва ў ВКЛ у XVI — першай паловы XVII ст.» (навуковы кіраўнік — П. А. Лойка). У 2006—2012 гадах — навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу ІГ НАНБ. З 2012 года — дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу ІГ НАНБ.

ДзейнасцьПравіць

Кірункі навуковых зацікаўленняў — гісторыя ВКЛ, гісторыя паўсядзённасці, гісторыя культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV — 1-й пал. XVIІ ст., гісторыя вялікалітоўскіх магнацкіх родаў і іх рэзідэнцый, міжнародныя сувязі ВКЛ.

Аўтар больш за 70 навуковых прац.

Навуковыя гранты і стыпендыіПравіць

  • Летняя Усходняя Школа пры Варшаўскім універсітэце
  • Фонд каралевы Ядвігі Ягелонскага ўніверсітэта
  • Каса імя Ю. Мяноўскага
  • Польскі камітэт па справах ЮНЕСКА.

УзнагародыПравіць

Асноўныя публікацыіПравіць

МанаграфііПравіць

  • Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVII стст. / Ю. М. Бохан, А. А. Скеп’ян. — Мінск, 2011. — 271 с.
  • Князі Слуцкія. — Мінск, 2013. — 246 с.

Раздзелы ў калектыўных манаграфіяхПравіць

  • Белавежская пушча ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць. — Мінск, 2009. — С. 94-120 (в соавторстве В. Ф. Голубевым і А. Б. Довнаром).
  • Царква і канфесійнае жыццё // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. — Мінск, 2012. — С. 233—261.
  • Сістэма кіравання і самакіравання Капыля ў XVI ст. // Капыль і магдэбургскае права: нарысы гісторыі горада XIV—XІХ стагоддзяў / Доўнар А. Б. і інш. — Гродна, 2012. — С. 92-103.

АртыкулыПравіць

  • Да пытання развіцця мецэнацтва ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI — першай палове XVII стст. // Старонкі гісторыі і культуры Беларусі. — Мінск, 1997. — С. 57-71.
  • Барочны тэатр Уршулі Радзівіл // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. — Мінск, 1998. — C. 298—303.
  • Развіццё мецэнацтва ў Вялікім княстве Літоўскім // Весці АН. сер. гуманітарных навук. — 2000. — № 2. — С. 67-74.
  • Olelkowiczowie w drugiej połowe XVI wieku w życiu społeczno-kulturalnym Wielkiego Księstwa Litewskiego // Władza i prestyż. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI—XVIII wieku / pod red. J. Urwanowicza. — Białystok, 2003. — S. 551—561.
  • Да пытання пра веравызнанне Соф’і Слуцкай і яе апекі над праваслаўнымі // Беларускі гістарычны часопіс. — № 10. — 2006. — С. 64-71.
  • Уплыў велікакняскага двара на фарміраванне культурных эліт Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына. Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Гальшаны-Навагрудак, 8-10 верасня 2006 г. — Мінск, 2007. — С. 104—107.
  • Паўсядзённае жыццё магната па лістах Л. Сапегі і яго сучаснікаў // Леў Сапега (1557—1633) і яго час. Зборнік навуковых артыкулаў. — Гродна, 2007. — С. 266—269.
  • Лісты маладых князёў Алелькавічаў з Італіі // Архіварыус. — № 7. — 2009. — С. 55-74.
  • Некалькі лістоў маладых магнатаў з адукацыйных падарожжаў у Італію і Германію ў XVI стагоддзі // Silva rerum nova. Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанка. Вільня — Мінск, 2009. — С. 258—264.
  • Architekci Janusza Radziwiłła // Barok. — № 4. — 2009. — S. 185—196.
  • К вопросу о путях формирования книжного фонда и возможности пользования частными библиотеками в ВКЛ // Федоровские чтения. 2009. — М., 2010. — С. 142—150.
  • Drogi kształtowania pamięci historycznej rodów magnackich Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI wieku — początkach XVII w. // Tradycja — metody przekazywania i formy upamiętnienia w państwie polsko — litewskim, XV—I połowa XIX wieku. — Warszawa, 2011. — S. 47-69. (в соавторстве с Н. А. Скепьян)
  • Інвентар Гальшан 1649 г. // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі: зб.навук. арт. — Мінск, 2011. — С. 203—220.
  • Касцюмаваныя забавы ў ВКЛ у XVI—XVII ст. // Беларускі гістарычны часопіс. — № 6. — 2012. — С. 25-33.
  • Родовая и историческая память в роде кн. Олельковичей — Слуцких // Генеалогія. Збірка наукових праць / Гол. ред. В. А. Смолій, упорядник В. В. Томазов. — Київ, 2013. Вип.1. — С. 239—254.

Зноскі

СпасылкіПравіць