Анастасія Уладзіміраўна Кузьміна
Анастасія Уладзіміраўна Кузьміна (Шыпу́ліна) (славацк.: Anastasia Kuzminová, 28 жніўня 1984, Цюмень, Расія) — расійская і славацкая біятланістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў спрынце (2010 і 2014), неаднаразовая пераможца кантынентальных першынстваў і чэмпіянатаў свету сярод юніёраў, майстар спорту міжнароднага класа. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2009 года ў мас-старце, двухразовая чэмпіёнка Еўропы таго ж года. Заваявала для Славакіі першы залаты медаль зімовых Алімпійскіх гульняў у 2010 годзе.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Анастасія Уладзіміраўна Кузьміна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арыгінальнае імя | руск.: Анастасия Владимировна Кузьмина | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
28 жніўня 1984 (40 гадоў) Цюмень, СССР |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія, Славакія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост/Вага | 180 см/68 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тытулы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алімпійскі чэмпіён | 3 (спрынт, 2010, 2014, мас-старт 2018) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трапнасць стральбы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле даных за | 2008/09 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная трапнасць | 76% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лежачы | 71% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Стоячы | 80% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гонак | 49 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Перамог | 3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістых подыумаў | 12 ( x 3 + x 4 + x 5) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Заробленых ачкоў | 958 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У снежні 2010 года стала пераможцам анкеты спартыўных журналістаў «Лепшы спартсмен Славакіі».
Спартыўная кар’ера
правіцьАнастасія і яе брат Антон Шыпулін пачалі займацца лыжнымі гонкамі ў Надзеі Дзмітрыеўны Каўрыжных (майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Расіі). Біятлонам Анастасія стала займацца ў 1999 годзе пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Шэстава.
На першынствах сярод юніёраў і на чэмпіянаце Еўропы Анастасіі часта мела поспех: 1-е месца ў эстафеце ў 2003 і 2005 гадах; 1-е месца ў гонцы пераследу на чэмпіянаце Еўропы 2005 года ў Новасібірску , 1-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне 2004 года ў Мінску; 1-е месца этапу Кубка Еўропы ў спрынце ў 2006 годзе ў Аўстрыі.
За зборную Расіі на этапах Кубка свету выступала ў сезонах 2005—2006, 2006—2007. Лепшы вынік — 13-е месца на старце сезона 2006—2007 у індывідуальнай гонцы.
Пасля заканчэння апошняга ў складзе зборнай Расіі сезону 2006—2007, у красавіку 2007 года выйшла замуж за ізраільскага лыжніка з расійскімі каранямі Даніэля Кузьміна. Займалася выхаваннем сына Елісея. Пераехаўшы з мужам у Славакію, са снежня 2008 года прадстаўляе ў міжнародных спаборніцтвах гэтую краіну, жыве і трэніруецца ў Банска-Бістрыца.
У лютым 2009 года Анастасія Кузьміна стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў карэйскім Пхенчхане ў мас-старце. 28 лютага і 1 сакавіка 2009 года выйграла спрынтарскую гонку і гонку пераследу на Чэмпіянаце Еўропы ва Уфе.
Пасля паспяхова праведзеных снежаньскіх этапаў Кубка свету алімпійскага сезону 2009—2010, у якіх Кузьміной ўдалося заняць 3-е месца ў індывідуальнай гонцы ў славенскай Паклюцы і 5-е ў спрынце ў Хохфільцэне, Анастасія знаходзячыся на трэніровачным зборы ў Оберціліяхе ў снежні 2009 года атрымала траўму левай рукі.
10 снежня 2010 года ў аўстрыйскім Хохфільцэне ў спрынтэрскай гонцы на 10 км выйграла сваё першае «золата» ў рамках Кубка свету па біятлоне.[1]
Сям’я
правіцьМалодшы брат — Антон Шыпулін (нар. 1987), прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету па біятлоне ў складзе зборнай Расіі.
6 красавіка 2007 выйшла замуж за ізраільскага лыжніка Даніэля Кузьміна.[2] 27 чэрвеня таго ж года ў іх нарадзіўся сын Елісей.[3]
Мае вышэйшую адукацыю — скончыла Цюменскі юрыдычны інстытут МУС Расіі. Захапленні — кулінарыя, музыка.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Старонка на сайце зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года (англ.) (фр.)
- Біяграфія і вынікі Анастасіі Кузьміной на афіцыйным сайце Федэрацыі біятлона Украіны
- Профіль IBU (англ., ням.)