Анастасія Ягораўна Марозава

Анастасія Ягораўна Марозава (нар. 1 ліпеня 1913, в. Паляны, Лепельскі раён  — 9 кастрычніка 2010[1]) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Анастасія Ягораўна Марозава
Дата нараджэння 15 лютага 1913(1913-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 2010(2010-10-09) (97 гадоў)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна медаль «За працоўную адзнаку»

Біяграфія правіць

Нарадзілася 1 ліпеня 1913 года ў вёсцы Паляны Лепельскага раёна ў сялянскай сям’і.

З 1928 года — палявод калгаса «Паляны».

У 1932—1941 гадах і ў 1945—1968 гадах працавала даяркай у саўгасе «Райцы» (з 1965 — племзавод «Рэканструктар») Талачынскага раёна.

У 1966 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі А. Я. Марозавай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[2].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Морозова Анастасия Егоровна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 144.
  • Морозова Анастасия Егоровна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 278.