Анастасія (балет)

балет

Анастасія — балет у 2-х актах Вячаслава Кузняцова. Прэм’ера адбылася 30 кастрычніка 2018 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. У дзень прэм’еры галоўныя партыі выканалі: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына Яромкіна (Анастасія), Антон Краўчанка (Сямён Слуцкі), Юрый Кавалёў (Міхаіл Глінскі), уладальніца медаля Францыска Скарыны Аляксандра Чыжык (Заіра), Такатошы Мачыяма (хан Ахмат).[1]

Анастасія
Жанр балет
Аўтар лібрэта А. Дзялендзік
Кампазітар Вячаслаў Кузняцоў
Дырыжор Анатоль Андрэевіч Дзялендзік
Харэограф Юрый Траян
Краіна Беларусь
Год 2018
Пастаноўкі 30 кастрычніка 2018 года

Гісторыя правіць

«Анастасія» — другая сумесная праца кампазітара В. Кузняцова і харэографа-пастаноўшчыка Ю. Траяна (папярэдняй быў балет «Вітаўт», пастаўлены ў 2013 годзе). «Вітаўт» і «Анастасія» складаюць дылогію, прысвечаную часам Вялікага княства Літоўскага і беларускаму нацыянальнаму характару.

Аўтарам лібрэта выступіў вядомы беларускі драматург Анатоль Дзялендзік. Па яго сцэнарыі ў 2003 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» быў зняты фільм «Анастасія Слуцкая».[2] Балетная версія аб’яднала два аўтарскія сцэнарыі: да Анастасіі дадалі гісторыю князя Галіцына — чалавека, які дамагаўся рукі слуцкай княгіні пасля смерці яе мужа Сямёна.

За сцэнаграфію балета адказваў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Аляксандр Касцючэнка. Акрамя звыклых дэкарацый на сцэне задзейнічаны тры праекцыйных апарата. Частка дэкарацый ўпрыгожваюць выявы святых з полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.[3]

Мастак-пастаноўшчык і аўтар касцюмаў Кацярына Булгакава падчас працы вывучала матэрыялы XV-XVI стагоддзя, каб касцюмы адпавядалі эпосе.

Сюжэт правіць

Балет прысвечаны адной з самых яскравых жанчын старажытнай Беларусі — Анастасіі Слуцкай. Яна пасля смерці мужа кіравала княствам і выратавала горад ад татараў. Хаця ў анатацыі «Анастасія» значыцца як харэаграфічная легенда, у яе аснове — усё ж рэальныя падзеі нацыянальнай гісторыі перыяду ВКЛ пяцівекавой даўніны. Паказана Слуцкае княства на стыку 15-16 стагоддзяў. У цэнтры батальных перыпетый — лёс жанчыны — дочкі Мсціслаўскага князя Анастасіі Слуцкай.[4]

Харэаграфія і пастаноўка правіць

Харэограф, балетмайстар-пастаноўшчык — народны артыст Беларусі Юрый Траян.

Дырыжор-пастаноўшчык — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Андрэй Галанаў.

Мастак-пастаноўшчык (сцэнаграфія) — уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Касцючэнка.

Мастак-пастаноўшчык (касцюмы) — Кацярына Булгакава.

Мастак па святле — Ірына Вторнікава.

Мастак відэакантэнту — Мікалай Ярунін.

Дырыжоры — уладальнік медаля Францыска Скарыны Іван Касцяхін, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка.

Выканаўцы правіць

  • Анастасія — Ірына Яромкіна, Людміла Уланцава, Яна Штангей
  • Міхаіл Глінскі — Юрый Кавалёў, Алег Яромкін, Ягор Азаркевіч
  • Сямён — Антон Краўчанка, Ігар Аношка, Дзмітрый Шэмет
  • Ахмат — Такатошы Мачыяма, Канстанцін Геронік, Мікіта Шуба
  • Заіра — Аляксандра Чыжык, Вікторыя Трэнкіна
  • Іван — Дзмітрый Шэмет, Арцём Банькоўскі, Эвен Капітэн

Зноскі

Спасылкі правіць