Анатоль Іванавіч Гармаза

Анатоль Іванавіч Гармаза (10 лютага 1955, в. Навасады, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак.

Анатоль Іванавіч Гармаза
Дата нараджэння 10 лютага 1955(1955-02-10) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Вучоба

БіяграфіяПравіць

Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 1987 г. Віцебскі педагагічны інстытут імя Кірава, мастацка-графічны факультэт. З 1978 г. літсупрацоўнік часопіса «Вожык», з 1984 г. па 1995 г. працаваў галоўным мастаком гэтага часопіса, з лістапада 1995 г. шэф-рэдактар газеты «Пікнік». Аформіў шмат кніжак, у тым ліку школьныя падручнікі, персанальныя кнігі карыкатур, кнігі для дзяцей. Друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Белорусская нива», «Беларускі час», а таксама ў замежных выданнях. Удзельнік рэспубліканскіх і замежных выставак, кожны год прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай выстаўцы карыкатуры ў Турцыі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Гармаза Анатоль Іванавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 614.