Анатоль Іванавіч Ерашоў
Анатоль Іванавіч Ерашо́ў[1] (нар. 30 красавіка 1936, Гарадок) — вучоны ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі і радыяцыйнай біялогіі, доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1993).
Анатоль Іванавіч Ерашоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ветэрынарыя, вірусалогія, мікрабіялогія і радыебіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Гарадок (адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. З 1972 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага. У 1973 годзе скончыў аспірантуру пры Ленінградскім навукова-даследчым інстытуце радыяцыйнай гігіены Міністэрства аховы здароўя РСФСР і абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1986 года працаваў у Малдаўскім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1991 года ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце.
З 2006 года А. І. Ерашоў у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе з 2017 года прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па метадах і сродках дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы, уздзеянню радыяцыі, магнітных і электрамагнітных палёў і хімічных фактараў на біялагічныя аб’екты. Мае 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы[2].
Аўтар больш за 200 публікацый, у тым ліку артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Диагностика и профилактика инфекционных заболеваний молодняка крупного рогатого скота. — Кишинёв, 1991. (у сааўтарстве),
- Экологическая безопасность на объектах агропромышленного комплекса. — Мн., 1996. (разам з А. І. Антоненкавым і Л. В. Місунам),
- Метаболизм естественных радионуклидов в организме животных. — Мн., 2002. (манаграфія),
- Основы управления интеллектуальной собственностью: учебно-методическое пособие / А. И. Ерошов, И. К. Силко. ― Минск, 2009.
Зноскі
- ↑ БелЭн 1998.
- ↑ а б в г Ерошов Анатолий Иванович Архівавана 15 чэрвеня 2020. (руск.) // Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава
Літаратура
правіць- Ерашоў Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 342. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 712. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
правіць- Ерошов Анатолий Иванович Архівавана 15 чэрвеня 2020. (руск.) // Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава