Анатоль Іванавіч Камяк

вучоны ў галіне фізікі, атамнай і малекулярнай спектраскапіі

Анатоль Іванавіч Камя́к[1] (нар. 20 лістапада 1932, Жываглодавічы Чырвонаслабодскага раёна БССР) — вучоны ў галіне фізікі, атамнай і малекулярнай спектраскапіі, доктар фізіка-матэматычных навук (1974), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Анатоль Іванавіч Камяк
Дата нараджэння 20 лістапада 1932(1932-11-20) (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка, оптыка, спектраскапія
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Жываглодавічы Чырвонаслабодскага раёна БССР (зараз вёска Першамайск у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1956 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам у Чырвонаслабодскім раёне, потым у Інстытуце фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР[2]. З 1962 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце (інжынер кафедры спектральнага аналізу, з 1968 г. — дацэнт). У 1970—1973 гг. загадчык кафедрай агульнай фізікі нефізічных факультэтаў, у 1973—1978 гг. — загадчык кафедрай біяфізікі фізічнага факультэта[2]. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Анизотропия излучения и поглощения кристаллов ураниловых соединений», з 1976 года — прафесар. У 1978—1997 гг. А. І. Камяк на пасадзе загадчыка кафедрай спектральнага аналізу, потым прафесар кафедры.

Навуковая дзейнасць правіць

Вучонаму належаць працы па атамнай і малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі, спектраскапіі уранілаў, па распрацоўцы метадаў і апаратуры па спектральным даследаванні працэсаў утварэння комплексаў уранілу ў водных і арганічных растворах. Займаўся вывучэннем уздзеяння міжмалекулярных узаемадзеянняў на спектраскапічныя характарыстыкі раствораў складаных арганічных злучэнняў, у тым ліку, даследаваннем спектральных, кінетычных і палярызацыйных эфектаў, абумоўленых неаднастайным пашырэннем узроўняў энергіі.

З’яўляецца аўтарам больш за 300 навуковых прац, у тым ліку, манаграфіі па спектраскапіі уранілавых злучэнняў, два вучэбных дапаможніка па спектраскапіі і люмінісцэнцыі[2]. Сярод апублікаванага:

  • Молекулярная спектроскопия: учебное пособие для студентов физического факультета БГУ / А. И. Комяк. — Минск, 2005.;
  • Ураниловые соединения. [В 2 т. Т. 2.] Атлас спектров / Г. Г. Новицкий, А. И. Комяк, Д. С. Умрейко. — Минск, 1981.;
  • Ураниловые соединения. [В 2 т. Т. 1.] Спектры, строение / Л. В. Володько, А. И. Комяк, Д. С. Умрейко. — Минск, 1981.;
  • Колебательные спектры моноуранатов и гидроксидов урана, получаемых при взаимодействии щелочей с нитратом уранила [Текст] / А. И. Комяк, Д. С. Умрейко, М. Р. Последович // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 1, Физика. Математика. Информатика. — 2013. — № 1. — С. 22—29. — Библиогр.: С. 28—29 (13 назв.). — ISSN 0321-0367;
  • Применение сдвоенных лазерных импульсов для получения и атомно-эмиссионного спектрального анализа оксидных соединений урана [Текст] / Анатолий Иванович Комяк, Дмитрий Степанович Умрейко // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 1, Физика. Математика. Информатика. — 2011. — № 2. — С. 32—37. — Библиогр.: с. 37 (21 назв.). — ISSN 0321-0367

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  2. а б в г д е Комяк Анатолий Иванович Архівавана 24 лістапада 2018. (руск.) // Фізічны факультэт БДУ

Літаратура правіць

  • Бараноўскі П. М. Камяк Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 554.
  • Физический факультет: прошлое, настоящее и будущее / Авторы и составители: Э. М. Шпилевский, М. Э. Шпилевский; Ред. В. М. Анищик. — Минск: БГУ, 1998. (руск.)

Спасылкі правіць