Анатоль Іванавіч Рацько

Анатоль Іванавіч Рацько (10 верасня 1950, в. Доўгае, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 20 лістапада 2011) — беларускі хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар хімічных навук (1993).

Анатоль Іванавіч Рацько
Дата нараджэння 10 верасня 1950(1950-09-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2011(2011-11-20) (61 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1972).

У 1975—1993 гадах — малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, з 1993 года — загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Узнагароды правіць

Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2005).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы ў галіне калоіднай хіміі, вывучэння сарбентаў і сарбцыйных працэсаў. Распрацаваў калоідна-хімічныя асновы сінтэзу саасаджаных адсарбентаў, якія валодаюць развітой кіпрай структурай і высокай тэрмічнай стабільнасцю. Прапанаваў метады фарміравання кіпрай структуры цвёрдых целаў у прысутнасці арганічных і неарганічных мадыфікатараў. Развіў ўяўленні аб механізме структураўтварэння паўсінтэтычных адсарбентаў са слаіста-столбчатой структурай і ажыццявіў накіраванае мадыфікаванне слаістай алюмасілікаты полігідраксакомплексамі металаў і іх сумесямі, даследаваў уплыў прыроды і колькасці гідраксакомплексаў, тэмпературы гартавання на адсарбцыйна-структурныя, фізіка-хімічныя і каталітычныя ўласцівасці сінтэзаваных матэрыялаў. Выяўленыя заканамернасці фарміравання кіпрай структуры цвёрдых целаў у прысутнасці мадыфікатараў арганічнай і неарганічнай прыроды дазволілі выкарыстоўваць на практыцы склады для вырабу паўправадніковых і термакаталітычных газаадчувальных сэнсараў ў прыборах індыкацыі і вымярэння канцэнтрацыі розных газаў, адсарбенты для ачысткі вадкіх харчовых прадуктаў і вады ад радыёнуклідаў, цяжкіх металаў і інш.

Аўтар больш за 220 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 53 вынаходстваў.

Бібліяграфія правіць

  • Синтез и свойства адсорбентов и катализаторов на основе слоисто-столбчатых монтмориллонитов // Синтез, структура и свойства неорганических веществ и коллоидных систем. Мн. 2000.
  • Sorption and Gas Sensitive Properties of In2O3 Based Ceramics Doped with Ga2O3 // Journal of European Ceramic Society. 1998. Vol.18.
  • Влияние термической дегидратации байерита на процесс формирования пористого композита Аl/Al2O3 // Доклады НАН Беларуси. 2003. Т.47, № 4.
  • Пористые композиты на основе оксид-алюминиевых керметов (синтез и свойства). Новосибирск: Изд-во СО РАН, 2004 (в соавт.).

Адсорбенты: получение, структура, свойства. Мн.: Беларуская навука, 2009 (совм. с В. С. Комаровым).

Зноскі

Спасылкі правіць