Анатоль Іванавіч Ярмоленка

беларускі спявак

Анатоль Іванавіч Ярмоленка (нар. 15 лістапада 1947) — беларускі спявак (лірычны тэнар), мастацкі кіраўнік гурту «Сябры», Народны артыст Беларусі.

Анатоль Іванавіч Ярмоленка
Братья фест Концерт 2010.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 лістапада 1947(1947-11-15) (73 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Дзеці: Алеся
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас тэнар-альціна[d]
Інструменты голас[d]
Жанры народная музыка і поп-музыка
Узнагароды
ордэн Дружбы ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларусі Заслужаны артыст Беларускай ССР
юбілейны медаль «100 год міліцыі Беларусі»
syabry.by

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 15 лістапада 1947 года ў Казяціне Вінніцкай вобласці. З 1969 артыст Гомельскай абласной філармоніі. У 19691971 гадах выступаў у складзе ВІА «Сувенир» (у якім працавалі Аляксандр Градскі і Аляксандр Буйноў). У 19711973 гадах у складзе ВІА «Песни над Сожем». З 1974 года кіраўнік гурта «Сябры». У 1976 годзе скончыў Гомельскае музычнае вучылішча. Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі голасам. Для яго выканання ўласцівыя яркая індывідуальнасць, сцэнічная прывабнасць. Першым выканаў песні шматлікіх папулярных беларускіх кампазітараў (Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Мікалая Сацуры, Эдуарда Ханка).
З 1990 года жыве ў Мінску.

ФільмаграфіяПравіць

  • 2008 — «Анатоль» (дакументальны фільм, РУП «Беларускі відэацэнтр», рэж. Валерый Скварцоў)

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Ярмоленка Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).