Анатоль Аляксандравіч Галаўко
Анатóль Аляксáндравіч Галаўкó (12 снежня 1925, Аляксееўка, Белгародская вобласць, РСФСР — 14 мая 2014[1]) — прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1990), кіраўнік дэлегацыі БССР на Жэнеўскай канферэнцыі ААН (1975), у 1985—1990 гадах прадстаўляў БССР у Пастаяннай Палаце Міжнароднага трацейскага суда (Гаага)[2].
Анатоль Аляксандравіч Галаўко | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
12 снежня 1925 |
||||||
Смерць | 14 мая 2014 (88 гадоў) | ||||||
Адукацыя | Харкаўскі юрыдычны інстытут (1950) | ||||||
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | юрыспрудэнцыя | ||||||
Месца працы | БДУ | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 12 снежня 1925 года ў горадзе Аляксееўка Белгародскай вобласці РСФСР.
Удзельнік Вялікай Айчынай вайны, ваяваў у складзе 1-га Беларускага фронту, удзельнічаў у аперацыі па вызваленні Мінска, браў удзел у Парадзе Перамогі (24.6.1945)[3].
Пасля вайны паступіў у Харкаўскі юрыдычны інстытут, які скончыў у 1950 годзе. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзеянне іскавай даўнасці ў савецкім грамадзянскім праве» (1953). У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Арганізацыйна-прававыя праблемы ў дзейнасці Савета па кіраўніцтве калгасным будаўніцтвам». У 1954 годзе пачаў працу ў БССР, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР, з 1959 года на юрыдычным факультэце БДУ, дзе быў дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права да 1965 года. Потым 27 гадоў узначальваў кафедру дзяржаўнага права. У 1992 годзе стаў прафесарам кафедры канстытуцыйнага права[2].
Выкладаў курс канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў 35 кандыдатаў навук, з якіх 9 — грамадзяне іншых краін, а таксама 8 дактароў навук. У свой час чытаў лекцыі ў ЗША, ФРГ, Даніі, Балгарыі, Польшчы, Літве, Югаславіі і ГДР.
Прымаў удзел у рабочых групах па падрыхтоўкі праектаў трох Канстытуцый[3]:
- Канстытуцыі СССР 1977 года;
- Канстытуцыі БССР 1978 года;
- Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.
Узнагароды і падзякі
правіць- Ордэн Айчыннай вайны I ступені;
- два ордэна Чырвонай зоркі;
- медаль «За адвагу», 20 іншых медалёў і 2 медаля ГДР[3];
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР;
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР[2].
Імя А. Галаўко ў 1994 годзе ўнесена у адмысловае выданне Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Вялікабрытанія)
Бібліяграфія
правіцьЗноскі
- ↑ Невосполнимая потеря. Памяти Анатолия Александровича Головко. (руск.). Сайт Юрыдычнага факультэта БДУ (15 мая 2014).(недаступная спасылка)
- ↑ а б в Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
- ↑ а б в Профіль на сайце БДУ(недаступная спасылка)
- ↑ А.А. Головко «Избранные труды» . pravo.by.