Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі
Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі (6 сакавіка 1923, Масква — 7 студзеня 1995) — беларускі тэатральны рэжысёр тэатра лялек. Народны артыст БССР (1979).
Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1995 (71 год) |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут у 1952 годзе. У 1956—1986 гадах рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, з 1975 года адначасова выкладаў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1957 года.
ТворчасцьПравіць
Яго пастаноўкам уласцівы жанравая разнастайнасць, беражлівыя адносіны да аўтарскай канцэпцыі і мастацкай своеасаблівасці мастацкага твора, дэталёвая распрацоўка ўнутранай лініі персанажа ў спалучэнні з дакладнасцю і выразнасцю знешняга малюнка ролі. Сярод лепшых пастановак па творах беларускіх аўтараў «Дзед і жораў» Віталя Вольскага (1957), «Сярэбраная табакерка» паводле Змітрака Бядулі (1961), «Марынка-крапіўніца» Артура Вольскага і Пятруся Макаля (1962), «Ліпавічкі» Уладзіслава Галубка (1969), «Скажы сваё імя, салдат» Анатоля Вярцінскага, «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа (1982). З іншых пастановак «Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет[ru] (1956), «Кот у ботах» Г. Уладычынай (1959), «Канёк-гарбунок» паводле П. Яршова (1960), «Доктар Айбаліт» паводле К. І. Чукоўскага (1966), «Зорны хлопчык» паводле О. Уайлда (1978).
УзнагародыПравіць
Лаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Ляляўскі Анатоль Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).