Анатоль Аляксандравіч Смародзінцаў

вучоны

Анатоль Аляксандравіч Смаро́дзінцаў[2] (руск.: Анатолий Александрович Смородинцев; 19 красавіка 1901 — 6 жніўня 1986) — савецкі вучоны, вірусолаг, бактэрыёлаг, імунолаг, доктар біялагічных навук, прафесар (1935[3]), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1966, член-карэспандэнт з 1945 года).

Анатоль Аляксандравіч Смародзінцаў
руск.: Анатолий Александрович Смородинцев
Дата нараджэння 6 (19) красавіка 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 1986(1986-08-06) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера вірусалогія, бактэрыялогія і імуналогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»
Сталінская прэмія

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сяле Аскіна Бірскага павета Уфімскай губерні. У 1918 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Бірску[3]. Пераехаў у Томск. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Томскага ўніверсітэта і працаваў асістэнтам у Томскім бактэрыялагічным інстытуце. У 1923 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію і служыў урачом на Туркестанскім фронце. Пасля дэмабілізацыі з 1926 года працаваў у Навукова-даследчым інстытуце акушэрства і гінекалогіі імя Д. А. Ота і Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў Ленінградзе. У 1933—1937 гадах займаў пасаду загадчыка аддзела бактэрыялогіі Інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Пастэра[4]. У 1938 годзе арганізаваў і да 1946 года кіраваў аддзелам вірусаў Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Маскве[4]. У час Вялікай Айчыннай вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Томск, і ў 1941—1942 гадах А. А. Смародзінцаў адначасова з працай ў ім займаў пасаду галоўнага бактэрыёлага Томскага гарадскога аддзела аховы здароўя[4]. У 1946—1967 гадах загадчык аддзела вірусалогіі ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў Ленінградзе, у 1967—1972 гадах дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута грыпу Міністэрства аховы здароўя СССР, у 1972—1975 гадах — загадчык аддзела спецыфічнай прафілактыкі грыпу і вострых рэспіраторных захворванняў. З 1975 гадах загадваў аддзелам вірусалогіі ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны Акадэміі медыцынскіх навук СССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Аўтар і сааўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій[4], прысвечаных супрацьвіруснаму імунітэту, клешчавога энцэфаліту, гемарагічнага нефразанефрыту, поліяміэліту, адзёру, эпідэмічнаму паратыту, грыпу, метадам спецыфічнай прафілактыцы вірусных інфекцый. Пад кіраўніцтвам А. А. Смародзінцава створаны забітая вакцына супраць клешчавога энцэфаліту і жывыя вакцыны супраць эпідэмічнага паратыту, адзёру, поліяміэліту, грыпу. Ён абгрунтаваў прынцыпы лячэбна-прафілактычнага выкарыстання рымантадзіну пры грыпе[4].

Быў экспертам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па вірусных інфекцыях, членам праўленняў Усесаюзнага і Усерасійскага і старшынёй Ленінградскага таварыстваў эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў і інфекцыяністаў, рэдактарам рэдакцыйнага аддзела «Вірусалогія» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Вопросы вирусологии», «Иммуноглогия» і «Bolletino dell Instituto sieroterapico milanese» (Італія)[4].

Узнагароды і ганаровыя званні

правіць

Ганаровы член Таварыства мікрабіёлагаў ЗША (1945), Нью-Ёркскай акадэміі навук (1956), Чэхаславацкага навукова-медыцынскага таварыства імя Я. Пуркіне (1958), Каралеўскага медыцынскага таварыства Вялікабрытаніі (1966) і іншых медыцынскіх таварыстваў[4].

Лаўрэат Сталінскай прэміі 1-й ступені (1941) і Ленінскай прэміі (1963). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Дружбы народаў, ордэнам «Знак Пашаны» і шэрагам медалёў.

Зноскі

  1. Смородинцев Анатолий Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн 2002.
  3. а б Смородинцев Анатолий Александрович (19.04.1901 — 06.08.1986) // Санкт-Петербургский НИИ эпидемиологии и микробиологии имени Пастера (руск.)
  4. а б в г д е ё Большая Медицинская Энциклопедия (БМЭ), под редакцией Петровского Б. В., 3-е издание. — Т. 23.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць