Анатоль Анатолевіч Сярэдзіч

Анатоль Анатолевіч Сярэдзіч (нар. 18 жніўня 1963, в. Пагост, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Анатоль Анатолевіч Сярэдзіч
Дата нараджэння 18 жніўня 1963(1963-08-18) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Скончыў у 1990 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 19901992 гадах архітэктар у праектным інстытуце «Мінскпраект»; у 19921993 гадах архітэктар «ТМ архітэктара Маскалевіча Л. В.»; у 19932006 гадах у «Творчай майстэрні архітэктара Грэчына А. І.»: вядучы архітэктар (1993), кіраўнік групы архітэктараў (1994), галоўны архітэктар праектаў (1995—2006); у 2007 годзе галоўны архітэктар праектаў ПУП «Праект-Будмайстар»; з 2007  года галоўны архітэктар праектаў ЗТАА «Рубіроз Інтэрнэшнл».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1996 года.

Пражывае ў Мінску па вул. Куйбышава, 93.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: дзіцячы гульнявы парк у г. Валожын Мінскай вобласці (1987); гандлёва-фінансавы цэнтр фірмы «Інова» па вул. Кульман (1994), імпарцёрскі цэнтр «Volkswagen» па вул. Шаранговіча (1997); комплекснае добраўпарадкаванне скрыжавання пр. Скарыны і вул. Леніна (1997); шматузроўневая аўтастаянка з аб’ектамі гандлёвага і адміністрацыйнага прызначэння па вул. Няміга ў г. Мінску (1999); аддзяленне «Белзнешэканомбанка» ў г. Орша (2001); офісы туркампаніі «SunnyTravel» па пр. Незалежнасці (1999); ТАА «Аўтаўтульнасць» па вул. Слабадской (1999); ТАА «NTT*S» па вул. Крапоткіна (2001); ТАА «Тэхаўта» па вул. Мічурына (2003); ТАА «Берліо» па вул. Быхаўскай (2006); ТАА «Майстар-груп» па вул. В. Харужай (2008) — усе ў Мінску. Кафэ і рэстараны: «Кубік» па вул. Валадарскага (1995); «Блюз» (замест кафэ «Пінгвін») па вул. Леніна (1999); рэстаран на 150 пасадачных месцаў па вул. Арлоўскайпр. Пераможцаў (2008); рэстаран хуткага харчавання на тэрыторыі аўтацэнтра «Пежо» па вул. Свярдлова, 23 (2009) — усе ў Мінску

Горадабудаўнічае рашэнне комплексу будынкаў Мінскага інстытута кіравання ў г. Мінску (2000); аддзяленне «Белзнешэканомбанка» г. Баранавічы (1996); блакаваныя жылыя дамы па вул. Парніковай у г. Мінску (1999); забудова жылога комплексу па вул. Ясеніна ў мікрараёне «Малінаўка-8» у г. Мінску (2004); МФК (шматфункцыянальны комплекс) па вул. КіжаватаваКаржанеўскага ў г. Мінску (2008); МФК наўзамен на месцы ўніверсама «Фрунзенскі» (2012).

Узнагароды правіць

Сярэбраны медаль ВДНГ СССР за праект і рэалізацыю дзіцячага гульнявога парку ў г. Валожын Мінскай вобласці, дыплом агляду-конкурсу БСА на лепшы праект 1997-98 за комплекснае добраўпарадкаванне скрыжавання пр. Скарыны і вул. Леніна ў г. Мінску, дыплом агляду-конкурсу БСА на лепшы праект 1999 за шматузроўневую аўтастаянку з аб’ектамі гандлёвага і адміністрацыйнага прызначэння па вул. Няміга ў г. Мінску.

Літаратура правіць

  • Середич Анатолий Анатольевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)