Анатоль Антонавіч Мінько
Анатоль Антонавіч Мінько (27 чэрвеня 1949, г. Омск-Кіраўск, Омская вобласць, Расія — 4 лютага 2020) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1993).
Анатоль Антонавіч Мінько | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 2020 (70 гадоў) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1971).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1971, Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, лабараторыя оптыкі кандэнсаваных асяроддзяў, у 1978—2005 — загадчык лабараторыі, у 1979—2008 — намеснік дырэктара, з 2008 — фізічны факультэт, кафедра фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фізіка вадкіх крышталяў; спектральныя прыборы; навуковае прыборабудаванне; касмічныя даследаванні.
Узнагароды
правіцьЗванне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1999) і інш.
Бібліяграфія
правіць- Межмолекулярные взаимодействия и оптико-физические свойства жидких кристаллов, создание высокоинформативных электрооптических устройств : диссертация … доктора физико-математических наук в форме научного доклада : 01.04. 05 / Минько Анатолий Антонович. — Минск, 1990.
- New FLC Compounds with High Optical Anisotropy and the Compositions Based Upon Them / V. Lapanik [et al.] // Molecular Crystals and Liquid Crystals. — 2005. — Vol. 439. — P. 79/[1945]—84/[1950].
Зноскі
Літаратура
правіць- Мiнько Анатоль Антонавiч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 459. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Минько Анатолий Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 104.
- Минько Анатолий Антонович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 195.
- Минько Анатолий Антонович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 156.
- Анатолий Антонович Минько // Интеллектуальная элита Беларуси : основоположники белорусской науки и высшего образования (1919—2021). — Минск, 2021. — С. 265—272.