Анатоль Васілевіч Маціёс
Анатоль Васілевіч Маціёс (укр.: Анатолій Васильович Матіос, нар. 13 лютага 1969) — украінскі дзяржаўны дзеяч. Генерал-палкоўнік юстыцыі, кандыдат юрыдычных навук.
Анатоль Васілевіч Маціёс | |
---|---|
укр.: Анатолій Васильович Матио́с | |
Нараджэнне |
13 лютага 1969 (55 гадоў) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук |
Дзейнасць | юрыст |
Званне | генерал-палкоўнік |
Узнагароды | |
Сайт | matios.info |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Анатоль Васілевіч Маціёс нарадзіўся 13 лютага 1969 года у вёсцы Разтокы Путыльскага раёна Чарнавіцкай вобласці.
Пасля заканчэння сельскай школы паступіў у Чарнаўцы ў музычнае вучылішча (1984). У 1988 годзе быў прызваны ў савецкую армію. Пасля дэмабілізацыі ён паступіў у Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча. У 1997 годзе атрымаў дыплом юрыста.
На працягу трох гадоў пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у пракуратуры Чарнаўцоў і вобласці. У 2000-м годзе перавёўся ў Херсонскую вобласць.
Да 2004 года Маціёс кіраваў аддзелам нагляду за выкананнем законаў спецпадраздзяленнямі і іншымі ўстановамі, якія вядуць барацьбу з арганізаванай злачыннасцю ўпраўлення нагляду за выкананнем законаў органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, дазнанне і дасудовае следства. Наступныя чатыры гады ён працаваў у сталічнай пракуратуры.
З 2008 па 2014 год быў супрацоўнікам СБУ. Спачатку кіраваў упраўленнямі ў Львоўскай (2008) і Адэскай (2008—2009) абласцях. Затым вярнуўся ў Кіеў, дзе стаў намеснікам кіраўніка карупцыйнага ўпраўлення СБУ.
На працягу 2010—2011 гадоў працаваў у Вышэйшым адміністрацыйным судзе ў якасці адкамандзіраванага саветніка кіраўніка суда. Пасля гэтага адкамандзіраваны ў прэзідэнцкую Адміністрацыю і тры гады правёў на пасадзе намесніка кіраўніка галоўнага кантрольнага ўпраўлення.
Улетку 2014 Маціёс вярнуўся ў пракуратуру. З 27 жніўня 2014[1] па 2 верасня 2019[2] — Галоўны ваенны пракурор Украіны. Адначасова, з 27 чэрвеня 2014 па 2 верасня 2019, — намеснік Генеральнага пракурора Украіны[2].
У маі 2020 года ў горадзе Луцк атрымаў адвакацкае пасведчанне.
Сям’я правіць
Старэйшая сястра Анатоля — Марыя (1959 г. н.) — вядомая пісьменніца, аўтар двух дзясяткаў кніг, двойчы была нардэпам ад партыі «УДАР». Маціёс жанаты. Жонку завуць Ірына Барах. Яна займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Зноскі
- ↑ В Генпрокуратуре создано Главную военную прокуратуру и назначено её руководителя" (укр.)
- ↑ а б Рябошапка уволил Матиоса (руск.). РБК-Украина. Праверана 2 верасня 2019.