Анатоль Васілевіч Машынскі
Анатоль Васілевіч Машы́нскі[1] (20 верасня 1937 — 15 сакавіка 1996) — вучоны ў галіне радыёфізікі і электронікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1993).
Анатоль Васілевіч Машынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1937 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 сакавіка 1996 (58 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | радыёфізіка, электроніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Мэрэфа (Харкаўская вобласць Украіны). У 1963 годзе скончыў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1964 г. пачаў працу ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) асістэнтам на кафедры электронных, іонных і паўправадніковых прылад[2]. У 1985—1996 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай.
Навуковая дзейнасць
правіцьА. В. Машынскаму належаць навуковыя працы па тэорыі дыфракцыі, прыкладной электрадынаміцы, матэматычным мадэліраванні фізічных працэсах у прыладах звышвысокай частаты. Кіраваў выкананнем кандыдацкіх дысертацый[2].
Сярод апублікаванага:
- Дифракция электромагнитных волн на эллиптических цилиндрах, лентах и щелях : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.041 / А. В. Мошинский. — Минск, 1970.
- Математическое моделирование краевой электродинамической задачи о волноводном стержневом излучателе с локальными импедансными нагрузками (1982).
- Построение скалярной функции Грина для прямоугольного волновода с помощью функций Матье (1979).
Узнагароды і званні
правіцьЗноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ а б в г Гісторыя кафедры электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (руск.)
Літаратура
правіць- Рымскі Г. В. Машынскі Анатоль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Мошинский, Анатолий Васильевич (кандидат физико-математических наук ; 1937—1996) Архівавана 17 кастрычніка 2020. (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Гісторыя кафедры электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (руск.)
- Мошинский Анатолий Васильевич // Математический институт им. В. А. Стеклова Российской академии наук (руск.)