Анатоль Васільевіч Бараноўскі

мастак

Анатоль Васільевіч Бараноўскі (9 мая 1937, Мінск — 31 студзеня 2017) — беларускі мастак-жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). Народны мастак Беларусі (2012)[1].

Анатоль Васільевіч Бараноўскі
Фатаграфія
Анатоль Бараноўскі. Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 9 мая 1937(1937-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 2017(2017-01-31) (79 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, партрэт і нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм, імпрэсіянізм
Вядомыя працы «Гнёзды» (1983), «Купалле» (1982), «Нараджэнне дня» (1984), «Восень на Прыпяці» (1994), «З веку ў век» (2001), «Спадчына. Мірскі замак» (2005), «Адзінства» (2007), «Крэва» (2007), «Вызвалены Мінск» (2008)
Уплыў на Алесь Ксёндзаў, Анатоль Кузняцоў, Аляксей Кузьміч, Уладзімір Хадаровіч, Алена Бараноўская
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Народны мастак Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 9 мая 1937 года ў Мінску. У 1953—1958 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (выкладчык А. Малішэўскі). У 1958 годзе заснаваў мастацкую студыю ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода, якую вёў да 1972 года. У 19591965 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Педагогі І. Ахрэмчык, І. Стасевіч, К. Касмачоў[2]. З 1965 года прымаў удзел у рэспубліканскіх, міжнародных, групавых і персанальных выстаўках як у Беларусі, так і за яе межамі. У 1973 годзе стаў членам Союза мастакоў Беларусі, з 1974 года — член Саюза мастакоў СССР. У 19771986 гадах быў сакратаром секцыі жывапісу Саюза мастакоў БССР. Шмат часу прысвяціў педагагічнай дзейнасці. На працягу 1966—2007 гадоў выкладаў на мастацкім факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, спачатку на кафедры жывапісу (1966—1975), потым на кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (1975—2007). З 1987 года быў дацэнтам кафедры, з 1997 — прафесарам. У розныя часы вучнямі Анатоля Бараноўскага былі У. Тоўсцік, У. Зінкевіч, У. Крываблоцкі, В. Барабанцаў, В. Альшэўскі і іншыя. З 2007 года займаўся выключна творчай дзейнасцю. Жыў і працаваў у горадзе Мінску.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996) — за цыкл жывапісных прац 1993—1995 гадоў «Далягляды бацькаўшчыны».

Асобе мастака быў прысвечаны шэраг тэлеперадач і фільмаў, сярод якіх дакументальны фільм «Далягляды Бацькаўшчыны» (рэж. В. Салаўёва. БТ, 1997) тэлеперадача «Партрэт у інтэр’еры» (рэж. Л. Цітарэнка, аўтар-склад. В. Шумай. СТБ, 2003), «Культурнае жыццё» (А. Яфрэмаў). СТБ, 2008). У 2010 годзе ў свет выйшаў дакументальны фільм аб жыцці і творчасці мастака «Шлях да святла» (з цыклу «Кніга Лёсаў». рэж. Н. Сідзельнікава. БТ, 2010), у 2016 годзе — тэлеперадача «Камертон»[3][4](рэж. А. Красуляк, аўт. І. Нікалаева. Беларусь-3). У 2018 годзе быў паказаны фільм «Анатоль Бараноўскі» [5](у межах аўтарскага тэлевізійнага цыкла «Сучаснае мастацтва Беларусі»; аўт. і рэж. А. Лукашэвіч, другі рэж. А. Аляксееў, Беларусь 3).

Творчасць

правіць

Анатоль Бараноўскі працаваў у розных жанрах, але найбольш адметна — у пейзажы. Мастацкай манеры аўтара ўласцівы асабліва пільныя адносіны да колеру, фактуры, кампазіцыі[6]. Творы мастака адрозніваюцца імпрысіяністычным падыходам вобразнага адлюстравання, рамантыка-лірычнымі і паэтычнымі трактоўкамі прыродных матываў.[7]. У творах жывапісца выяўлена дакладная вобразная структура, у якой гарманічна злучаны своеасаблівая творчая манера аўтара, пабудаваная на прыёмах пуанцілістаў, і абвостраная назіральнасць, якая праяўляецца ў нечаканых кампазіцыйных прыёмах, ракурсах.[8].

Творчасць мастака была прадстаўлена ў Англіі, Польшчы, Германіі, Бельгіі, Швейцарыі, Францыі, ЗША, Украіне, Расіі, Балгарыі, Даніі, Японіі, Кітаі, Італіі і іншых краінах свету. Анатоль Бараноўскі быў удзельнікам першага міжнароднага пленэра ў г. Сазопаль (Балгарыя, 1981), першага і другога міжнароднага пленэра па жывапісу імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі (Магілёў, 1996), міжнароднага пленэра «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве», прысвечанага памяці Н. В. Неўрэва (Магілёў, Беларусь, 1998), усходнееўрапейскай праграмы 1996/97, Мастацкай акадэміі Мюнстэра (Германія, 1996). У 2002 годзе творы Анатоля Бараноўскага экспанаваліся на выстаўцы «Сучасныя мастакі Беларусі» ў зале П’ера Кардэна (Парыж)[8].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва, Магілёўскім абласным мастацкі музеі імя П. В. Масленікава, Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Кітая (Пекін), Нацыянальнай бібліятэке Рэспублікі Беларусь, у калекцыі ОАО «Прыорбанк» (Мінск), у зборах мастацкай галерэі Сазопаля (Балгарыя), фондзе Міжнароднай канфедырацыі союзаў мастакоў (Масква), іншых грамадскіх установах, а таксама ў прыватных калекцыях па ўсяму свету.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі = Десять веков искусства Беларуси = Ten centuries of art in Belarus: з музейных, прыватных збораў і карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк»: каталог выстаўкі 27.03-10.07.2014 / ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Газпрам Трансгаз Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2014. — С. 511,513
  2. Беларускі саюз мастакоў 1938—1998: энцыкл. давед. = Belarusssian union of artists, 1938—1998: reference book / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск: Кавалер Паблішэрс, 1998. — С. 52
  3. https://www.youtube.com/watch?v=51U-D824kHk
  4. https://www.youtube.com/watch?v=9sSGvCICJUU&t=6s
  5. https://www.youtube.com/watch?v=eAetZ0Bhpo8
  6. Жук, В. Изобразительное искусство: живопись: скульптура: графика / В. Жук // Современная Беларусь: энциклопедический справочнк в трёх томах. Том 3: Культура и искусство / Министерство информации Республики Беларусь, Национальная академия наук Беларуси; редкол.: М. В. Мясникович [и др.]. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 356
  7. Бараноўскі Анатоль Васільевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2010. — С. 464
  8. а б Борозна М. Г. Белорусская живопись 1920-1970-х годов / М. Г. Борозна; Белорус. госуд. акад. искусств; ред. А. А. Савицкая // 1970-е годы. Продолжение гражданской линии искусства / М. Г. Борозна. — Минск, 2006. — С. 174—177

Літаратура

правіць
  • Бараноўскі Анатоль Васільевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — С. 464.

Спасылкі

правіць