Анатоль Герасімавіч Цікавенка
Анатоль Герасімавіч Цікавенка (нар. 6 чэрвеня 1952, в. Новая Алешня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі юрыст. Мае вучонае званне прафесара.
Анатоль Герасімавіч Цікавенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (1993) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прадоўжыў навучанне ў вочнай мэтавай аспірантуры Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук СССР. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне адміністрацыйнага права. У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 1981 па 1986 год працаваў памочнікам Прэзідэнта Акадэміі навук БССР.
У 1986—1989 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР. З 1989 па 1992 год — дактарант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе прадоўжыў работу ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі ў якасці старшага навуковага супрацоўніка.
У 1995 годзе ўзначаліў лабараторыю Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканальвання дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 1997 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].
Аўтар каля 160 навуковых публікацый, у тым ліку 3 манаграфій у галіне агульнай тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрага законапраектаў.
Узнагароды
правіцьМае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. У красавіку 1999 года аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[3].