Анатоль Даміянавіч Шыбнёў
Анатоль Даміянавіч (Дзям’янавіч) Шыбнёў (11 (24) снежня 1907, Пецярбург — 19 сакавіка 1990, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963). Сын мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Яўгена Шыбнёва[1].
Анатоль Даміянавіч Шыбнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 (24) снежня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1990 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Даміян Васілевіч Шыбнёў |
Дзеці | Яўген Шыбнёў |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | тэматычная карціна[d], пейзаж і партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Ісак Бродскі і Уладзімір Аляксандравіч Сяроў |
Уплыў на | Яўген Шыбнёў |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ 1929 па 1934 г. вучыўся ў Адэскім мастацкім інстытуце.
У 1940 годзе скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. Настаўнікамі яго былі Ісак Бродскі, Уладзімір Сяроў, Васіль Мяшкоў , Аляксандр Любімаў . Па заканчэнні быў накіраваны на працу ў Брэст.
У 1941 годзе знаходзіўся ў нямецкім палоне.
З 1944 года стала жыў і працаваў у Мінску.
У 1945 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1936 года.
Творчасць
правіцьПрацаваў пераважна ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 7. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 244.
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 628. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.