Анатоль Данілавіч Салянікаў

Анатоль Данілавіч Саля́нікаў[1] (19 ліпеня 1919, Чурылава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 8 верасня 2010) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (19.08.1944).

Анатоль Данілавіч Салянікаў
Дата нараджэння 19 ліпеня 1919(1919-07-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 2010(2010-09-08) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19411946
Званне
Маёр ВПС СССР
Маёр ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Біяграфія правіць

У 1942 годзе скончыў Энгельскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў. У Чырвонай Арміі з 1941 года. З 1942 года на Бранскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах: капітан, камандзір эскадрыллі штурмавікоў. Зрабіў 115 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 2 бронемашыны, 120 аўтамашын, 18 гармат, 4 вагоны, склад, 6 мінамётаў, 44 павозкі з грузам, больш за 500 гітлераўцаў. Эскадрылля пад яго камандаваннем са студзеня па красавік 1944 года зрабіла 123 баявыя вылеты. Да 1947 года ў Савецкай Арміі, потым да 1981 года на адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Салянікаў Анатоль Данілавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Кн. 1. — С. 373.
  • Салянікаў Анатоль Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 122. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).