Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка
Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіне́нка (23 студзеня 1940, с. Ленінскае, Ленінскі раён, Хабараўскі край — 14 снежня 2010) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат архітэктуры (1972)[1], дацэнт (1978).
Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 снежня 2010 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Андрэй Анатолевіч Кудзіненка |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1972) |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі В. М. Волчак, Л. М. Рымінскі, Г. У. Заборскі, А. П. Воінаў). 3 1963 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект»[1], з 1965 года ў Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР[2], у 1967 годзе запрошаны ў інстытут «Брэстграмадзянпраект»[1]. Паступіў у аспірантуру, абараніўся ў 1972 годзе[2]. З 1974 выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (з 1974 загадчык кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка, з 1984 дацэнт[1], пасля прафесар[2]).
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1967 года, членскі білет № 203[3]. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў г. Брэст[4].
Творы
правіцьАсноўныя работы: генпланы гарадоў Калінкавічы (1965)[3], Кобрына (1970)[4], Драгічын (1973), планіроўка турбазы «Белае возера» ў Брэсцкім раёне (1970—1973), забудова мікрараёнаў № 1, 2 Усходняга жылога раёна (1970—1973, сааўтары Селівонец, Л. Валахановіч, К. Кожыч) і па вул. Набярэжнай (1967—1975)[3], Паўночны ў Пінску (1969)[4], спорткомплекс у Баранавічах (1980)[4], парк раёна Усход (1981, у аўтарскім калектыве)[5] у Брэсце, праекты жылых дамоў у г. Шклоў (1989), г. п. Барань Аршанскага раёна (1990) і інш.[1], рэканструкцыя школы ў в. Лукава Маларыцкага раёна (сааўтар К. Карват)[3].
Аўтар больш 50 друкаваных прац, у т.л. навучальныя дапаможнікі: «Тыпалогія сельскагаспадарчых будынкаў і збудаванняў» (з І. Г. Малковым), «Планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў» (Мінск, 1984), «Раённыя планіроўкі і рэгіянальныя рассяленні» (у суаўтарстве з І. Д. Белагорцавым, В. М. Саломенікам, 1986). «Архітэктура адраджаемага беларускага сяла і сядзібнага дома» (у суаўтарстве ; Брэст, 2005) і інш[3].
Сям’я
правіцьМае дваіх дзяцей: старэйшую дачку і сына Андрэя, кінарэжысёра[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект пасёлка саўгаса «Мухавец» у Брэсцкім раёне[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д Кудзіненка Анатоль Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д Культура—КІМ-ПРЭСС. Жыў-быў дойлід…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 4 верасня 2018.
- ↑ а б в г д Кудиненко Анатолий Дмитриевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г д Кудиненко Анатолий Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Літаратура
правіць- Кудзіненка Анатоль Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Кудиненко Анатолий Дмитриевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Кудиненко Анатолий Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)