Анатоль Дзяркач
Анатоль Дзяркач, сапр.: Анатоль Рыгоравіч Зіміёнка (6 (18) красавіка 1887, мяст. Турэц, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 5 верасня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мемуарыст.
Анатоль Дзяркач | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | «Не-жанаты», Дзядок Тарас, А. Дзяркач, А. Зіміёнка і А. Зіміёнак |
Дата нараджэння | 6 (18) красавіка 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 1937 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мемуарыст, паэт, пісьменнік, рэдактар, перакладчык, сатырык, гумарыст |
Мова твораў | беларуская |
![]() |
Біяграфія Правіць
Скончыў народнае вучылішча ў Навагрудку (1904). Служыў у земскай і гарадской управах у Мінску. Член партыі эсэраў. У 1908 годзе арыштаваны, адпраўлены ў ссылку. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 служыў у мінскіх адміністрацыйных органах Часовага ўрада. Працаваў у газеце «Беларуская вёска»; з 1924 года — рэдактар сатырычнага часопісу «Дубінка» (дадатак да газеты «Звязда»); працаваў у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.
Арыштаваны 16.10.1936 года; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Творчасць Правіць
Дэбютаваў у друку ў 1904 годзе; спачатку пісаў на рускай мове. Працуючы ў сатырычным жанры, узяў сабе псеўданім Анатоль Дзяркач. Пісаў творы для дзяцей. Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Аўтар успамінаў.
Творы Правіць
- Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў: Сатырычныя вершы. Мн., 1925;
- Міколава гаспадарка: Агра-паэма. Мн., 1927;
- Нашы прыяцелі. Мн., 1928;
- Звяры нашых лясоў. Мн., 1929;
- Бог удвох. Мн., 1930;
- Усім патроху…: Сатыра і гумар: Вершы. Мн., 1930;
- Качаргой па абразох. Мн., 1930;
- Оккупация и интервенция в Белоруссии. М., 1932.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С.162
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі Правіць
- Паэт-сатырык Анатоль Дзяркач Архівавана 14 кастрычніка 2013. на kamunikat.org