Анатоль Сяргеевіч Казлоў
Анатоль Сяргеевіч Казлоў (нар. 28 ліпеня 1962, вёска Асінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, БССР — 20 сакавіка 2023) — беларускі празаік, літаратуразнаўца.
Анатоль Сяргеевіч Казлоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1962 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 сакавіка 2023 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратуразнавец, празаік, публіцыст, літаратар |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1985 годзе. Працаваў у будакашалёўскай раённай газеце «Авангард» (1985, 1987—1988), служыў у Савецкай Арміі ў Сібірскай ваеннай акрузе (1985—1987). У 1988—90 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х — пачатку 1930-х гадоў» (кіраўнік — Іван Навуменка).
У 1990—1992 гадах — загадчык аддзела публіцыстыкі і нарыса, у ?—2023 гадах — загадчык аддзела прозы часопіса «Полымя». У 1992—2003 і 2011—2014 гадах — загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць». Галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (2003—2009). Супрацоўнік часопіса «Нёман» (2009—2011, 2014—?).
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года, з 2006 года — член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Творчасць
правіцьАўтар празаічных зборнікаў:
- «Міражы ценяў» (1990),
- «І тады я памёр…» (1993),
- «Незламаная свечка» (2000),
- «Юргон» (2006),
- «Горад у нябёсах» (2009),
- Той, хто абганяе сны.— Мінск: Мастацкая літаратура, 2014.— 286 с. — ISBN 978-985-02-1601-4
Зноскі
Літаратура
правіць- Казлоў А. Не люблю грыбоў і ягад// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі/ уклад. Мікола Мінзер. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 147—150.