Анатоль Комар (у эміграцыі Ромар; 1902, Мінск — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзеяч беларускай эміграцыі.

Анатоль Комар
Род дзейнасці вучоны, палітык
Дата нараджэння 1902
Месца нараджэння
Дата смерці XX стагоддзе
Месца смерці
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Да вайны працаваў дацэнтам Мінскага політэхнічнага інстытута. Пасля захопу Мінска немцамі, з ліпеня 1941 года працаваў у гарадской адміністрацыі. Пасля забойства Вацлава Іваноўскага, са снежня 1943 года — бурмістр Мінска[1]. Яго сакратарка выратавала Комару жыццё — знайшла падкладзеную партызанамі міну[2].

Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944).

Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Германію[3]. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, член Камітэта вызвалення народаў Расіі.

На эміграцыі змяніў прозвішча на Ромар[3].

Памёр і пахаваны ў французскай частцы Канады[3].

Зноскі

  1. Лявон Юрэвіч. Мемуары на эміграцыі: Крыніцазнаўчае даследаванне. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» (10 мая 2010).
  2. Зянон Пазняк. Мінск. Нямецкая акупацыя // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 70. — 1 150 экз. — ISBN 9955-9337-8-Х.
  3. 3,0 3,1 3,2 Зянон Пазняк. Дарога ў чужыну // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 108. — 1 150 экз. — ISBN 9955-9337-8-Х.

ЛітаратураПравіць