Анатоль Паўлавіч Кудравец

беларускі пісьменнік, перакладчык, кінасцэнарыст
(Пасля перасылкі з Анатоль Кудравец)

Анатоль Паўлавіч Кудравец (нар. 1 верасня 1936, в. Аколіца, Клічаўскі раён — 8 мая 2014) — беларускі пісьменнік, перакладчык, кінасцэнарыст.

Анатоль Паўлавіч Кудравец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 верасня 1936(1936-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 2014(2014-05-08) (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, сцэнарыст
Гады творчасці 19602014
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў

Біяграфія

правіць

Скончыў Слуцкае педвучылішча (1955), аддзяленне журналістыкі БДУ (1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1969). Працаваў настаўнікам, рэдактарам на Беларускім радыё, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», адказным сакратаром часопіса «Маладосць», галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1974), інструктарам, загадчыкам сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ (1974—1978), на працягу 20 гадоў галоўным рэдактарам часопіса «Нёман» (1978—1997).

Творчасць

правіць

Друкуецца з 1960 года. Першы зборнік апавяданняў «На зялёнай дарозе» (1968) вызначаецца праўдзівасцю, уменнем убачыць у чалавеку агульназначнае. У аповесці «Раданіца» (1971) ставіць праблему духоўных каштоўнасцей сучасніка, яго жыццёвай пазіцыі, адносін да мінулага і будучага. У кнігах «Дзень перад святам» (1975), «Зімы і вёсны» (1976), «На балоце скрыпелі драчы» (1979), рамане «Сачыненне на вольную тэму» (1984) адлюстраваў складаныя працэсы ў сучаснай вёсцы. Творчасць пісьменніка вылучаецца глыбокім псіхалагізмам, уменнем праз разгортванне падзей перадаць драматызм чалавечых характараў, творы адметныя дакладнасцю апісання жывых рэалій, побыту, прыроды, дзейных асоб. Аўтар кнігі падарожных нарысаў «За чужымі далямі» (1981), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Асеннія яблыкі» (1975), «Раданіца» (1984, з Ф. Коневым).

Займаўся перакладамі. На беларускую мову пераклаў «Падарожжы Гулівера» Дж. Свіфта, «Сібірскія апавяданні» У. Іванава, раманы А. Нурпеісава «Змрок» і «Нягоды», аповесць К. Сіманава «Дні і ночы», «Аповесці» А. Тамсаарэ, кнігі «Апошні прамень» У. Караленкі, «На Іртышы» С. Залыгіна і інш.

Асноўныя творы

правіць
  • «На зялёнай дарозе» (1968)
  • «Раданіца» (1971)
  • «Дзень перад святам» (1975)
  • «Зімы і вёсны» (1976)
  • «На балоце скрыпелі драчы» (1979)
  • «За чужымі далямі» (1981)
  • «Сачыненне на вольную тэму» (1985)
  • Выбраныя творы ў 2 тамах (1986—1987)
  • «Блакітны вярблюд» (1990)
  • «Смерць нацыяналіста» (1992)

Прызнанне

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.

Спасылкі

правіць