Анатоль Леанідавіч Верабей
Анатоль Леанідавіч Верабей (нар. 10 жніўня 1950, вёсцы Вайнілавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі крытык, літаратуразнавец.
Анатоль Леанідавіч Верабей | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 жніўня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | літаратурны крытык, літаратуразнавец, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[1] і літаратурная крытыка[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў у 1972 годзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у 1972—1974 гадах навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974) — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута (1977—1990). З 1990 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.
Навуковая дзейнасць
правіцьУ друку выступае з 1976 года як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983). Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны П.Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985), У.Хадыкі («На ўзвеях дзён», 1986), У.Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987—1991).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).