Адкрыць галоўнае меню

Анатоль Леанідавіч Кот (5 чэрвеня 1973) — беларускі і расійскі акцёр кіно і тэатра.

Анатоль Леанідавіч Кот
Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1973(1973-06-05) (46 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Жонка: Юлія Аляксандраўна Высоцкая[d]
Адукацыя:
Прафесія: акцёр
IMDb: nm1554789
Сайт: anat-kot.ucoz.ru

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Мінску 5 чэрвеня 1973 года. Анатоль Кот з дзяцінства займаўся ў розных тэатральных студыях. У 1994 г. скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (майстэрня А. Каляды). Па заканчэнні граў у спектаклях на «Вольнай сцэны», у Маладзёжным тэатры, Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, Тэатры-студыі кінаакцёра, у антрэпрызны праектах.

Некаторы час працаваў у Германіі. Гэты перыяд можна адзначыць, у прыватнасці, удзелам у выкананні п'есы Еўсцігнея Фаміна «Арфей і Еўрыдыка» (2000) і монаспектаклі рэжысёра Монікі Дабраўлянскі паводле «Запіскі вар'та» Гогаля, прэм'ера якога адбылася ў 2004 годзе ў Берліне, у тэатры «Тахелес».

Апроч працы на сцэне, з 1993 года Анатоль Кот пастаянна працуе на FM-радыё, дзе займаў самыя розныя пасады — ад ды-джэя да дырэктара.

C 2005 года Анатоль Кот працуе ў Маскве, у тэатры Армена Джыгарханяна.

У кіно акцёр набыў папулярнасць дзякуючы ролі князя Уладзіміра Друцкага ў гістарычнай стужцы «Анастасія Слуцкая» (2003), якая была высока ацэненая на розных кінафестывалях. Таксама ў 2003 годзе Анатоль Кот зняўся ў неадназначнай ваеннай драме Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі», якая была забароненая да паказу ў Беларусі. У Расіі акцёр стаў вядомы шырокай глядацкай аўдыторыі дзякуючы ролі падпалкоўніка Шкаліна ў серыяле тэлекампаніі РЕН-ТВ «Салдаты».

У 2012 годзе зняўся ў фільме «Жыве Беларусь».