Анатоль Васілевіч Макараў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Анатоль Макараў)

Анатоль Макараў (нар. 10 красавіка 1996, Ратамка) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Арсенал» з Тулы.

Футбол
Анатоль Макараў
Поўнае імя Анатоль Васілевіч Макараў
Нарадзіўся 10 красавіка 1996(1996-04-10)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Арсенал
Нумар 88
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2018   Беларусь Слонім-2017 26 (3)
2019—2020 Беларусь Смалявічы 53 (8)
2021—2023 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 41 (0)
2023— Расія Арсенал (Тула)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 ліпеня 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з 2013 года гуляў за дубль клуба, дзе з часам замацаваўся ў складзе. У 2015 годзе зрэдку трапляў у заяўку асноўнай каманды, але на поле не выйшаў. У лютым 2018 года разам з братам Сцяпанам на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў.

У лютым 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[2]. Стаў іграком стартавага складу і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2020 годзе заставаўся асноўным іграком каманды ў Вышэйшай лізе, аднак не здолеў выратаваць «Смалявічы» ад вылету. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[3].

У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену, у 2022 годзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2023 года заставаўся на лаўцы запасных, пасля з-за забароны Міністэрства спорту і турызму быў выключаны з заяўкі клуба і не прымаў удзел у афіцыйных матчах.

У ліпені 2023 года падпісаў кантракт з тульскім «Арсеналам»[5].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Тарпеда-БелАЗ   9 0
2014 дубль Тарпеда-БелАЗ   31 0
2015 дубль Тарпеда-БелАЗ   26 5
2016 дубль Тарпеда-БелАЗ   30 2
2017 дубль Тарпеда-БелАЗ   30 9
2018 Д2 Слонім-2017   26 3
2019 Д2 Смалявічы   26 5
2020 Д1 Смалявічы   27 3
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ   16 0
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ   25 0
2023 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   0 0

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[6].

Заўвагі правіць