Анатоль Мікалаевіч Калінін

Анато́ль Мікала́евіч Калі́нін (21 чэрвеня 1959, Краснаполле, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2010—2018).

Анатоль Калінін
Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
28 снежня 2010 — 18 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Пераемнік Уладзімір Кухараў
Нараджэнне 21 чэрвеня 1959(1959-06-21)[1][2] (65 гадоў)
Адукацыя

Біяграфія

правіць

З 1989 годзе ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У 1993 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «механізацыя сельскай гаспадаркі».

З красавіка 1995 годзе — дырэктар Баранавіцкага КУП «Водаканал».

У 2008 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

4 чэрвеня 200928 снежня 2010 — памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па горадзе Мінску.

З 28 снежня 2010 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3].

18 жніўня 2018 года вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[4].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі назначаны Анатоль Калінін // «Звязда» № 254 (26862) 29 снежня 2010

Спасылкі

правіць