Анатоль Міхайлавіч Адоскін

Анатоль Міхайлавіч Адоскін (руск.: Анатолий Михайлович Адоскин; 23 лістапада 1927, Масква — 20 сакавіка 2019, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1996).

Анатоль Міхайлавіч Адоскін
Дата нараджэння 23 лістапада 1927(1927-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 2019(2019-03-20)[1] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія тэатральны акцёр, тэатральны педагог, кінаакцёр, акцёр
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 0012396

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 23 лістапада 1927 года ў Маскве. У 1948 годзе скончыў студыю пры Тэатры імя Массавета пад кіраўніцтвам Юрыя Завадскага. Па заканчэнні быў запрошаны ў трупу тэатра.

У 1961 годзе перайшоў у трупу тэатра «Сучаснік». У 1965 годзе быў запрошаны ў тэатр імя Ленінскага камсамола, а ў 1968 годзе вярнуўся ў Тэатр імя Массавета.

Жонка — Вольга Георгіеўна Тарасава (нар. 1927), балерына, балетмайстар і педагог ГІТІСа, пляменніца актрысы Алы Тарасавай. У шлюбе з 1944 года і да дня смерці артыста. Дачка — Марыя, настаўніца англійскай мовы.

Памёр 20 сакавіка 2019 года ў Маскве на 92-м годзе жыцця. Грамадзянская паніхіда прайшла 23 сакавіка ў Тэатры імя Массавета. Пахаваны ў Маскве на Данскіх могілках (4 участак).

Зноскі