Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў

(Пасля перасылкі з Анатоль Міхайлавіч Вараб'ёў)

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў (нар. 10 студзеня 1942, в. Люшнева, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975). Народны артыст Беларусі (1987). Працаваў y розных творчых калектывах. З 1967 года кіраўнік Брэсцкага народнага ансамбля танца «Радасць». Ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем беларускага танцавальнага фальклору («Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш.), падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978 года.

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў
Дата нараджэння 10 студзеня 1942(1942-01-10)[1] (82 гады)
Месца нараджэння
Прафесія балетмайстар
Прэміі
Узнагароды

Ганаровы грамадзянін горада Брэста (27.04.2012).

Зноскі

Літаратура правіць