Анатоль Міхайлавіч Генералаў
Анатоль Міхайлавіч Генералаў (31 студзеня 1923, станіца Пацёмкінская(руск.) бел., Кацельнікаўскі раён(руск.) бел., Валгаградская вобласць — 8 ліпеня 2007, Мінск) — беларускі артыст оперы (барытон). Народны артыст БССР (1963)[1].
Анатоль Міхайлавіч Генералаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 2007 (84 гады) |
Адукацыя | |
Прафесія | спявак |
Гады актыўнасці | 1954- |
Амплуа | барытон |
Тэатр | |
Ролі | гл. у тэксце |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных(руск.) бел. у Маскве ў 1954 (клас Генадзя Адэна). У 1954—1981 саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1976—2007 выкладаў у Беларускай кансерваторыі[1].
ТворчасцьПравіць
Валодаў моцным прыгожым мяккага тэмбру драматычным барытонам, натуральнасцю сцэнічнай выразнасці, яркім тэмпераментам. Стварыў яркія вобразы ў операх — Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рыгалета і Аманасра («Рыгалета» і «Аіда» Д. Вердзі), Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А. Туранкова), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Чалхія («Міндзія» А. Тактакішвілі(руск.) бел.), Альфіа («Сельскі гонар(руск.) бел.» П. Масканьі) і інш. Выканаўца ролі У. І. Леніна на беларускай опернай сцэне («Кастрычнік» В. Мурадэлі(руск.) бел., «У буру» Ц. Хрэннікава(руск.) бел.)[1].
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны, медалямі.