Адкрыць галоўнае меню

Анатоль Міхайлавіч Дашко (нар. 25 студзеня 1960, г. Нясвіж, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акушэр-гінеколаг і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Анатоль Міхайлавіч Дашко
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя:
Дзейнасць: obstetrics and gynaecology
Месца працы:
Нараджэнне: 25 студзеня 1960(1960-01-25) (59 гадоў)
 
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізацыя аховы здароўя», урач-арганізатар аховы здароўя.

Працаваў урачом акушэрам-гінеколагам, раённым гінеколагам установы аховы здароўя «Ганцавіцкая цэнтральная бальніца» Брэсцкай вобласці; клінічным ардынатарам кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута; урачом акушэрам-гінеколагам Брэсцкай радзільні; загадчык аддзялення аператыўнай гінекалогіі; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкі абласны радзільны дом».

З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай кіравання аховы здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровай граматай галіновага прафсаюза медыцынскіх працаўнікоў і ганаровым знакам федэрацыі прафсаюзаў.

Сям’яПравіць

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

СпасылкіПравіць