Анатоль Плескачэўскі
Анатоль Плескачэўскі (28 лютага 1911 — 31 сакавіка 1980) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч. Ад’ютант прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага. Брат Барыса Плескачэўскага.
Анатоль Плескачэўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1980 (69 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Званне | камандзір |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 28 лютага 1911 года ў Глыбокім Дзісенскага павета Віленскай губерні ў Расійскай імперыі. Брат беларускага дзеяча Барыса Плескачэўскага. Скончыў глыбоцкую гімназію. У 1932 годзе скончыў сельскагаспадарчую школу ў Грудзёндзы з дыпломам жывёлавода-агранома. У 1932—1939 гадах працаваў жывёлаводам-аграномам Віленска-Троцкага павета.
У 1940—1942 гадах жыў на тэрыторыі Літвы. Стаў працаўніком Беларускай народнай самапомачы. З 1944 года афіцэр Беларускай краёвай абароны, займаў розныя пасады ў штабе БКА, ад’ютант прэзідэнта БЦР Радаслава Астроўскага. Сябра Беларускай цэнтральнай рады. Ад штаба БКА знаходзіўся ў 1-й беларускай дывізіі.
З лета 1944 г. на эміграцыі. Працаваў у сакрэтарыяце БЦР у Берліне. Узімку 1944 года знаходзіўся ў Вене. Дапамог знайсці грошы Алесю Змагару і іншым беларускім дзеячам, у якіх бракавала сродкаў на дарогу, каб выехаць з горада перад наступам савецкіх войскаў. 9 мая 1948 г. удзельнічаў у XII Пленуме БЦР у Эльвангене, на якім Беларуская цэнтральная рада была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі». Вучыўся ва ўніверсітэце UNRRA у Мюнхене, а потым — ва Украінскім тэхнічна-сельскагаспадарчым інстытуце па спецыяльнасці «ветэрынарыя».
У 1949 годзе выехаў у ЗША. Паводле ўспамінаў Леаніда Галяка, плыў туды разам з ім тым жа караблём з нямецкага Брэмергафена. Жыў у штаце Нью-Джэрсі, працаваў на хіміка-фармацэўтычных фабрыках, а потым — у аддзеле антыбіётыкаў фірмы Pinick (Ньюарк, Нью-Джэрсі). Стаў віцэ-прэзідэнтам Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі. 29 кастрычніка 1955 г. у Нью-Ёрку разам з іншымі заснаваў Камітэт незалежнай Беларусі, які стаў адной са спробаў аб’яднаць беларускую эміграцыю ў ЗША.[1] Стаў сябрам Антыбальшавіцкага блоку народаў — быў віцэ-прэзідэнтам групы Беларускія сябры АБН. Далучыўся да Беларускага вызвольнага фронту. Быў прыхаджанінам царквы Святой Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы
Памёр 31 сакавіка 1980 года ў Ленсінгтане, Нью-Ёрк, ЗША. Пахаваны на могілках у Баўнд-Брук, Нью-Джэрсі, ЗША. У Саўт-Рыверы захаваўся архіў Анатоля Плескачэўскага.
Званні
правіць- 15 сакавіка 1944 — лейтэнант БКА.
- 4 ліпеня 1944 — старшы лейтэнант БКА.
Зноскі
Літаратура
правіць- Плескачэўскі Анатоль // Запісы. — Нью-Ёрк - Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 171.
- Алесь Змагар. Мой жыцьцяпіс // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1999. С. 201—213.
- Алег Гардзіенка. Беларуская дыяспара: Нямеччына і ЗША Архівавана 10 лістапада 2020.
- Архіў Анатоля Плескачэўскага (Саўт-Рывер, ЗША)