Анатоль Пятровіч Хішчанка

Анатоль Пятровіч Хішчанка (нар. 17 жніўня 1958, в. Красная Пярэсвіца Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі палітык. Член Вышэйшага Савета Ліберальна-дэмакратычнай партыі, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Анатоль Пятровіч Хішчанка
Нараджэнне 17 жніўня 1958(1958-08-17) (65 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў Растоўскі-на-Доне інстытут сельгасмашынабудавання (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародны маркетынг».

Працоўную дзейнасць пачаў майстрам на Бабруйскім заводзе машын для ўнясення ўгнаенняў. Служыў у радах Савецкай Арміі, афіцэр запасу. Працаваў майстрам, старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха, прадстаўніком органа дзяржаўнай прыёмкі вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод», дырэктарам вытворчай кампаніі «Вольніца».

З’яўляўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі