Анатоль Максімавіч Русецкі
Анатоль Максі́мавіч Русе́цкі (нар. 14 лютага 1951, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2010—2012), міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2003—2009), Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (2002—2003), доктар тэхнічных навук, прафесар.
Анатоль Максімавіч Русецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Гусакоў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Анатоль Харлап | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Радзевіч | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі | ||||||
Папярэднік | Анатоль Лесніковіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Плескачэўскі | ||||||
Нараджэнне |
14 лютага 1951 (73 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1973 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці Прыборы дакладнай механікі і атрымаў кваліфікацыю «Інжынер-механік».
З 1973 года па 1977 год працаваў канструктарам — вядучым канструктарам ў Акадэміі Навук рэспублікі, з 1977 года па 1981 год — вядучым канструктарам ВКБ «Імпульс» міністэрства радыёпрамысловасці СССР.
З 1981 года па 1997 год працаваў у Навукова-вытворчым аб’яднанні «Планар», у 1989—1992 гадах галоўным інжынерам завода «Электронмаш», дырэктарам гэтага завода, а з 1992 па 1997 — прэзідэнтам канцэрна «Планар».
8 ліпеня 1997 года быў прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь[1], а ў 2002 годзе — першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
З 14 чэрвеня 2002 года па 24 снежня 2003 года працаваў Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[2][3].
З 24 снежня 2003 года — міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. 26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўку[4].
У снежні 2009 года быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
29 снежня 2010 года быў прызначаны Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.[5]
23 кастрычніка 2012 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду — намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].
Узнагароды
правіць- Медаль Медаль «За працоўныя заслугі»
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за распрацоўку штучных клапанаў сэрца, укараненне іх у медыцынскую практыку і арганізацыю серыйнай вытворчасці.
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш за 70 навуковых прац, 13 аўтарскіх пасведчанняў.
Асноўныя працы
правіць- Координатные позиционеры гибких производственных систем для электронного машиностроения. Мн.: 1998.
- Теория построения прецизионных механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: ГНПКТМ «Планар», 1999 (у сааўтарстве).
- Оптимизационное проектирование прецизионных координатных систем и механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: НВА «Інтэграл», 1999 (у сааўтарстве).
- Технология и техника прецизионного лазерного модифицирования твердотельных структур. Мн.: Тэхнапрынт, 2002 (у сааўтарстве).
- Проектирование и производство РЭС. Мн.: БДУІР, 2006 (у сааўтарстве).
- Технологические процессы и системы в микроэлектронике: плазменные, электронно-ионно-лучевые, ультразвуковые. Мн.: Бэстпрынт, 2009 (у сааўтарстве).
Сям’я
правіцьЖанаты. Мае двух сыноў.
Зноскі
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160305094351/http://www.busel.org/texts/cat4xp/id5gwqeng.htm Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 1997 г. № 838 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (руск.)]
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 № 307 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 590 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 337 «Аб вызваленні А. М. Русецкага ад пасады Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 706 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 г. № 487 «Аб вызваленні ад пасады А. М. Русецкага» (руск.)
Літаратура
правіць- Савік М. П. Русецкі Анатоль Максімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Архівавана 29 кастрычніка 2015.
- Анатоль Максімавіч Русецкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)